Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ясір Арафат - Вікіпэдыя

Ясір Арафат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.


Ясір Арафат (ياسر عرفات па-арабску) (4 жніўня або 24 жніўня, 192911 лістапада, 2004) — шматгадовы кіраўнік палестынскай аўтаноміі й сымбаль палестынскага супраціву. Поўнае імя Магамэт Абдэль-Рауф Арафат Аскудва аль-Гусэйні. Таксама вядомы як Абу Аммар. Зь дзяцінства Арафат быў вядомы са сваёй мянушкі Ясір, што азначае “лёгкі” па-арабску.

Ясір Арафат у 1999 годзе
Павялічыць
Ясір Арафат у 1999 годзе

Ясір Арафат пакінуў па сабе складаную спадчыну на Блізкім усходзе. Ён стварыў Арганізацыю вызваленьня Палестыны, якую Ізраіль быў вымушаны прызнаць, але ня здолеў цягам свайго жыцьця стварыць незалежную палестынскую дзяржаву, што лічыў сваёй асноўнай мэтай. Вось што сам Арафат казаў на гэты конт: “Я – палестынскі салдат. Я буду ўжываць маю зброю, каб абараніць не сябе аднаго, але кожнае палестынскае дзіця, мужчыну і жанчыну, каб абараніць існаваньне Палестыны”.

Ясір Арафат нарадзіўся ў 1929 годзе. Адныя біёграфы цьвердзяць, што ён нарадзіўся ў Эгіпце 4 жніўня, іншыя – што ў Ерусаліме альбо ў сэктары Газа 24 жніўня.

У Каіры, у веку 17 гадоў, ён пачаў таемна правозіць зброю, каб ужыць яе супраць брытанцаў і габрэяў. Ён працягваў правоз зброі нават у свае студэнцкія гады, у 1950-х гадох.

У 1958 ён стаў адным з заснавальнікаў Аль-Фатах, арганізацыі, якая складалася зь сеткі сакрэтных ячэек. Калі Ізраіль перамог арабскія дзяржавы ў шасьцідзённай вайне 1967 году, “Фатах” Арафата выявіўся самай моцнай Палестынскай арганізацыяй – і пазьней Арафат ачоліў выканаўчы камітэт АВП.

Першая палова 1990-х была пэрыядам зьбліжэньня паміж Ізраілем і Палестынай, быў мірны працэс у Осла і Нобэлеўская прэмія міру, якую Ясір Арафат падзяліў з ізраільскім прэм’ер-міністрам Іцхакам Рабінам і міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрэсам.

У 2000 годзе Арыэль Шарон падняўся на сьвятую для палестынцаў і арабаў Храмавую гару ў Ерусаліме, і гэта паслужыла падставаю для другой палестынскай “інтыфады”. І “інтыфада” – паўстаньне палестынцаў – доўжыцца да сёньня.

Зь цягам часу Ізраіль і ЗША абышлі Арафата як нешта лішняе. У чэрвені 2002 году прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адкрыта заклікаў палестынцаў абраць сабе новага лідэра.

У апошнія гады Арафат быў зьмешчаны ізраільскімі вайскоўцамі фактычна пад хатні арышт у сваёй рэзыдэнцыі на Заходнім Беразе. Акружаны ізраільскімі жаўнерамі і танкамі, Арафат сказаў, што адсюль ён нікуды не кранецца, бо баяўся, што Ізраіль ня пусьціць яго назад у сваю рэзыдэнцыю. У кастрычніку 2004 году, калі стан яго здароўя рэзка пагоршыўся, яго перавезьлі ў францускі вайсковы шпіталь.

Ясір Арафат памёр 11 лістапада 2004 году ва ўзросьце 75 гадоў у вайсковым шпіталі недалёка ад Парыжу (Францыя), куды быў дастаўлены самалётам 29 кастрычніка са сваёй рэзыдэнцыі Рамала на Заходнім беразе Ярдану.

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com