Гексозы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гексо́зы — агульная хімічная назва класа шасцівугляродных монасахарыдаў, гэта значыць, монасахарыдаў, агульнай формулай якіх зяўляецца C6(H2O)6, або C6H12O6. Тыповымі прыкладамі гексозаў з'яўляюцца D-глюкоза, D-маноза, D-фруктоза, сарбітол, D-глюказамін.
Яны маюць або альдэгідную функцыянальную групу ў пазыцыі 1 (альдагексозы), або кетонавую функцыянальную групу ў пазіцыі 2 (кетагексозы).
Зьмест |
[рэдагаваць] Альдагексозы
Альдагексозы маюць чатыры хіральныя цэнтры і, такім чынам, 16 магчымых стэрэаізамэраў. З іх толькі 3 трапляюцца ў прыродзе — D-глюкоза, D-галактоза і D-маноза.
[рэдагаваць] Спіс усіх D-альдагексозаў
CH=O CH=O CH=O CH=O | | | | HC-OH HO-CH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HO-CH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | CH2-OH CH2-OH CH2-OH CH2-OH D-алоза D-альтроза D-глюкоза D-маноза
CH=O CH=O CH=O CH=O | | | | HC-OH HO-CH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HO-CH HO-CH | | | | HO-CH HO-CH HO-CH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | CH2-OH CH2-OH CH2-OH CH2-OH D-гулоза D-ідоза D-галактоза D-талоза
[рэдагаваць] Кетагексозы
Кетагексозы маюць 3 хіральныя цэнтры і, такім чынам, 8 магчымых стэрэаізамэраў. З іх у прыродзе трапляюцца толькі 4 D-ізамэры — D-фруктоза, D-псікоза, D-сарбоза і D-тагатоза.
[рэдагаваць] Спіс усіх D-кетагексозаў
CH2OH CH2OH CH2OH CH2OH | | | | C=O C=O C=O C=O | | | | HO-CH HC-OH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HO-CH HC-OH HO-CH | | | | HC-OH HC-OH HC-OH HC-OH | | | | CH2OH CH2OH CH2OH CH2OH D-фруктоза D-сарбоза D-псікоза D-тагатоза
Толькі натуральныя гексозы могуць ферментавацца дражджамі.