Балёнья
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Балёнья (па-італьянску: Bologna, на мясцовым дыялекце:Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёну Эмілія-Раманья. Разьмяшчаецца паміж ракой По і Апэнінамі. Насельніцтва — амаль 370.000 чалавек.
[рэдагаваць] Гісторыя
Балёнья была заснаваная этрускамі пад назовам Felsina. Пазьней яна зрабілася рымскай калёніяй (каля 189 года да н.э.), якую рымляне назвалі Bononia. У Сярэднявеччы Балёнья была значным гандлёвым і навуковым цэнтрам.
[рэдагаваць] Унівэрсытэт
Балёнья вядомая сваім унівэрсытэтам, які лічыцца найстарэйшым у Эўропе (заснаваны ў 1088 годзе). У Сярэднявеччы ён быў важным асяродкам інтэлектуальнага жыцьця. Сярод яго выпускнікоў Дантэ Аліг'еры, Франчэска Пэтрарка, Эразм Ратэрдамскі, Мікалай Капэрнік, Томас Бэкет.