Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Limpbizkit - Вікіпэдыя

Limpbizkit

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

лягатып гурту
Павялічыць
лягатып гурту

limpbizkit (у мінулым - Limp Bizkit) - амэрыканскі музычны гурт у стылі rapcore. Разам з Korn, limpbizkit лічыцца асноўным папулярызатарам свайго жанру. На дадзены момант прададзеныя больш за 14 мільёнаў дыскаў у адных толькі Злучаных Штатах.

Сучасны склад

  • Фрэд Дурст - сьпевы
  • Вэс Борланд - гітара
  • Сэм Рывэрз - бас
  • Джон Ота - барабаны
  • DJ Lethal - сэмплер

Гурт запісваецца на Interscope Records.

Хаця limpbizkit карыстаецца буйнай папулярнасьцю, шмат гучыць і кртычных заўвагаў. Непрыяцелі клічуць гурт "мульцяшным" [1], а музыку - "цукрова-ватнай" [2]. Адзін асбліва нэгатыўны агляд ахарактарызаваў Дурста як "найгоршага фронтмэна ў гісторыі року" [3].

Зьмест

[рэдагаваць] Раньняя гісторыя.

Назва limpbizkit (літаральна разьмяклае печыва) пайшла ад апісаньня стану наркатычнага ап'яненьня адным сябрам гурту . Гурт Limp Bizkit быў створаны ў 1994 г. Дурстам і кузэнамі Рывэрсам і Отам. Яны выступалі ў ваколіцах свайго роднага гораду Джэксанвіл, Флярыда. У гэты час яны пазнаёміліся з rap-гуртам House of Pain, у якім тады граў DJ Lethal. Хутка пасьля распаду House of Pain DJ Lethal перайшоў у Limp Bizkit.

У 1996 яны выпусьцілі сынгл, які ўключаў песьні як "Pollution" і "Sour". У 1997 пабачыў сьвет першы паўнавартасны альбом - Three Dollar Bill Y'all. Альбом ня меў асаблівага посьпеху, пакуль Limp Bizkit не пасябравалі з музыкамі з Korn. Шмат у чым дзякуючы Korn яны здолелі зладзіць прамоцыю свайго альбому, трапіць на MTV і The Family Values Tour, гэтаксама як і на Ozzfest. Прарывам стаўся кавэр, які Limp Bizkit запісалі на гіт Джорджа Майкла “Faith”.

[рэдагаваць] Significant Other

У 1999 г. Limp Bizkit выусьцілі другі свой альбом, Significant Other. Іх першы сынгл адтуль - “Nookie,” - стаўся гітом.

Посьпеху гэтага сынглу, аднак, спадарожнічаў першы скандал з удзелам Limp Bizkit. Паводле плётак, радыёстанцыям плацілі адмыслова за шматразовае стаўленьне “Nookie” у этэр, і гэта нібы сталася прычынай посьпеху песьні. Некаторыя DJі сцьвярджаюць, што Universal Music Group (бацькоўская кампанія Interscope) плаціла 50 даляраў складальнікам play list'оў за кожны пройгрыш “Nookie” ў этэры. Limp Bizkit і Interscope рашуча адмаўлялі праўдзівасьць гэтае гісторыі.

Больш буйны скандал разразіўся ўлетку 1999 г., калі Limp Bizkit выступалі на фэстывалі Woodstock '99. Падчас іхнага выступу фанаты пачалі крушыць дэкарацыі, Былі паведамленьні аб шматлікіх згвалтаваньнях падчас выступу гурту. Беспарадкі нарасталі пад канец выступу. Некаторыя сьведкі сцьвярджалі, што справакаваў выбух гвалту сьпявак Фрэд Дурст, той адмаўляў, што яго выказваньні ў той дзень не правакакалі гвалт. Пазьней на гэтую тэму быў зьняты кліп да сынглу "Rearranged", у якім гурт падвяргаецца суду і казьні за беспарадкі на Woodstock.

Канфлікты вакол калектыву хутка пачалі зацьмяваць іхную музыку. У той самы год Фрэд Дурст быў увязаны ў разборкі з Трэнтам Рэзнарам з гурту Nine Inch Nails і з гуртам Slipknot. Marilyn Manson і Трэнт Рэзнар абсьмяялі сярод іншых і Фрэда Дурста ў кліпе Nine Inch Nails на песьню “Starfuckers, Inc.”.

Рэзнар пазьней заяўляў, што "Limp Bizkit - гаўно, і ўсе гэта ведаюць". Фрэд Дурст папярэдзіў Рэзнара, каб ён быў асьцярожны, бо Дурст меў добрыя сувязі ў Interscope records (Рэзнар таксама запісваўся на Interscope records); гэты камэнтар выклікаў шмат шуму. Дурста абвінавачвалі ва ўжываньні мафіёзных мэтадаў вядзеньня бізнэсу. Крытыка ўзмацнілася пасьля таго, як мэнэджэр гурту Taproot апублікаваў пагрозу, якую Дурст пакінуў у паведамленьні на аўтаадказачу. Дурст апраўдваўся, што яго няправільна зразумелі і што яго словы не насілі пагрозы ці нэгатыўнага адценьня. Між тым, Дурст пазьней меў вельмі жорсткія разьбіральніцтвы і з салістам Creed Скотам Стапам.

Гурт зноў завяз у скандалах у 2001 г. падчас турнэ па Аўатраліі на рок-фэстывале Big Day Out. На канцэрце ў Сыднэй, маладая дзяўчына Джэсіка Міхалік была задаўленая да сьмерці натоўпам фанатаў. перад сцэнай. Гаварылася, што Дурст завёў натоўп і ня здолеў яго зноў супакоіць.

[рэдагаваць] Chocolate Starfish and the Hot Dog Flavored Water

У 2000 пабачыў сьвет альбом Chocolate Starfish and the Hot Dog Flavored Water ("Чакалядная марская зорка і вада з-пад гат-доґаў"). Першыя два сынґлы “My Generation” і “Rollin’” выйшлі адначасова. Дурст плянаваў такім чынам стварыць ажыятаж вакол альбому, і не памыліўся, бо абодвы сынґлы сталіся гітамі. (Рэмікс на “Rollin’” сумесна з Method Man, Redman і DMX быў папулярны ў клюбах. Ужо ў першы тыдзень было прададзена 1.055.256 асобнікаў альбому, рэкордны паказчык для альбому рок-гурту. Усяго было прададзена звыш 7 мільёнаў копіяў.

Гурт падтрымаў новы альбом сваім турнэ пад назвай Back To Basics. Падчас выступаў музыкаў аддзяляў ад гледачоў толькі мэталёвы плот. Акрамя таго, канцэрты спансараваліся Napster і таму былі бясплатныя.

У 2001 Limp Bizkit пачаў трашчаць па швох. Борланд усё болей граў ува ўласным праекце Big Dumb Face і ў інтэрвію выказваў незадаволенасьць Limp Bizkit. Ён стаміўся ад сталых скандалаў і, акрамя таго, не жадаў сварыцца з Рэзнарам, якога вельмі паважаў. Да лета 2001 г. ён пакінуў Limp Bizkit. У інтэрвію MTV ён сказаў, што Limp Bizkit - "распродажны гурт", а Фрэд Дурст - эгацэнтрыст.

Гэта расцэньвалася як сьмяротны ўдар: Борланд часта лічыўся крэатыўным пачаткам у калектыве, у тым ліку дзякуючы яго эклектычнасьці.

Пасьля зыходу Борланда, Limp Bizkit пачалі шукаць нровага гітарыста. Тысячы спадзяванцаў выстраіліся ў чэргі да музычных крамаў і гуказапісваючых кампаній, каб атрымаць шанец трапіць на праслухваньне. Limp Bizkit абвінавачваўся ў тым, што прымушаў кандыдатаў перадаваць гурту аўтарскія правы на цікавыя гітарныя партыі, якія яны выконвалі на праслухваньні. 7 сакавіка 2003 г. Limp Bizkit упершыню выступілі з напрацаваным за два гады матар'ялам на Wrestling-шоў. Акрамя таго, Limp Bizkit падалі заяву на ўдзел у шэрагу жывых канцэртаў, ня гледзячы на адсутнасьць гітарыста. 26 сакавіка Дурст апублікаваў на афіцыйным сайце: "Мы граем на Wrestlemania ў наступныя выхадныя. На ґітарах будзе Head з Korn і Майк Сьміт з SNOT. Мы ўжо папрацавалі з Майкам, ён у парадку." Праз два дні Дурст пацьвердзіў, што Майк Сьміт афіцыйна прыняты ў калектыў ґітарыстам.

Сьміт удзельнічаў разам з гуртам у шэрагу тураў, удзельнічаў у запісу як мінімум пяці песень з ‘’Results May Vary’’. Дурст, Рывэрс і гукавы інжынэр зь мянушкай Элвіс таксама гралі на ґітарах на запісу.

[рэдагаваць] Results May Vary

Альбом Results May Vary ("Вынікі могуць варыявацца") выйшаў у кастрычніку 2003 г. Хаця альбом ня быў таім пасьпяховым, як папярэднія, ён атрымаў залатую грамату ў Злучаных Штатах, заняў трэйцяе мейсца ў гіт-парадзе Billboard Magazine. Водгукі крытыкаў былі рознымі, гучалі меркаваньні, што альбому "бракуе формы і накірунку"[4]. Кавэр на песьню The Who "Behind Blue Eyes" меў добры посьпех у радыйных гіт-парадах, аднак больш сынґлаў ня выходзіла з-за таго, што Майк Сьміт пакінуў гурт. Лічыцца, што болей сынґлаў з альбому выходзіць ня будзе, бо ў гурт вернуўся Вэс Борланд.

[рэдагаваць] Вяртаньне Борланда

У ліпні 2004 г. па інтэрнэце пачалі хадзіць чуткі аб тым, што Майк Сьміт пакінуў Limp Bizkit і што Вэс Борланд удзельнічаў у рэпэтыцыях гурту. 8 ліпеня theprp.com афіцыйна паведамілі, што Вэс Борланд удзельнічае ў запісах гурту ў Лёндане, хаця інфармацыя да 13 жніўня 2004 г. так і не была пацьверджаная.

Афіцыйнае заявы ад гурту не паступала, але раптоўна зьнік web-сайт Limp Bizkit, замест якога зьявілася старонка з фотаздымкамі гурту. На іх адсутнічаў Сьміт, але быў Борланд, граючы з гуртам на рэпэтыцыі, з пазначанай датай. З таго часу 13-га кожнага месяца зьяўляліся новыя здымкі з Борландам, граючым у складзе гурту.

15 жніўня, праз два дні пасьля публікацыі фотаздымкаў з Борландам, Фрэд Дурст у эксклюзіўным інтэрвію thearmpit.net абвесьціў аб зыходзе з гурту Майка Сьміта: "Мы вельмі задаволеныя тым, што Майк зышоў. Мы такія людзі, якія трымаюцца сваёго калектыву і нашых інстынктаў, і кожны момант дзейнічаем па інтуіцыі. Майк быў ня тым чалавекам. Нам было весела граць зь ім, яле мы заўсёды ведалі ўнутры, што духам ён быў ня там, дзе трэба".

У дадзены момант Limp Bizkit запісваюць новы альбом з сваім прадусарам Росам Робінсанам, які працаваў з гуртая яшчэ над Three Dollar Bill, Y'all, і Вэсам Борландам. Новы альбом павінен выйсьці ў траўні 2005 пад назвай "The Unquestionable Truth (Part 1)".

[рэдагаваць] Дыскаґрафія

  • Three Dollar Bill Y'All, 1997 альбом #22 US
    • "Counterfeit", 1997 сынґл
    • "Sour" 1997 сынґл
    • "Faith", 1998 сынґл
    • "Pollution", 1998 сынґл
  • Significant Other, 1999 альбом #1 US, #10 UK
    • "Nookie", 1999 сынґл
    • "N 2 Gether Now", 1999 сынґл
    • "Re-Arranged", 2000 сынґл
    • "Break Stuff", 2000 сынґл
  • Chocolate Starfish And The Hotdog Flavored Water, 2000 альбом #1 US, #1 UK
    • "Take A Look Around", 2000 сынґл #3 UK
    • "My Generation", 2000 сынґл #15 UK
    • "Rollin", 2001 сынґл #1 UK
    • "My Way", 2001 сынґл #6 UK
    • "Getcha Groove On", 2002 сынґл
    • "Boiler", 2002 сынґл #18 UK
  • New Old Songs (альбом рэміксаў), 2001 альбом #26 US
  • Results May Vary, 2003 альбом #3 US, #7 UK
    • "Eat You Alive", 2003 сынґл #10 UK
    • "Behind Blue Eyes", 2003 сынґл #18 UK
    • "Let Me Down", 2004 сынґл
    • "Almost Over", 2004 сынґл
  • The Unquestionable Truth (Part 1), выйдзе ў траўні 2005 г.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu