Korn (альбом)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Korn - дэбютны альбом аднайменнага музычнага гурту, выйшаў 11 кастрычніка 1994 г. на Immortal/Epic Records.
Ёсьць меркаваньне, што менавіта гэты альбом стаўся пачаткам уздыму музыкі nu metal. У той час, як Follow the Leader стаўся найбольш камэрцыйна пасьпяховым альбомам гурту, Korn аказаў найбольшы ўплыў на творчасьць іншых музыкаў, як Limp Bizkit і нават іменітых, як Sepultura і Machine Head.
Найбольш эмацыйная кампазіцыя альбому - песьня Daddy, у якой Джонатан Дэвіс сьпявае ад імя зґвалтаванага ўласным бацькам хлопчыка. Песьня заканчваецца сапраўдным плачам сьпевака.
[рэдагаваць] Песьні
- "Blind" (Korn) - 4:19
- "Ball Tongue" (Korn) - 4:29
- "Need To" (Korn) - 4:01
- "Clown" (Korn) - 4:37
- "Divine" (Korn) - 2:51
- "Faget" (Korn) - 5:49
- "Shoots And Ladders" (Korn) - 5:22
- "Predictable" (Korn) - 4:32
- "Fake" (Korn) - 4:51
- "Lies" (Korn) - 3:22
- "Helmet In The Bush" (Korn) - 4:02
- "Daddy" (Korn) - 17:31
[рэдагаваць] Мейсцы ў гіт-парадах
1995 Korn Heatseekers No. 1 1996 Korn The Billboard 200 No. 72
[рэдагаваць] Стваральнікі
- Джонатан Дэвіс - дуда, сьпевы
- Браян "Head" Ўэлч - ґітары, сьпевы
- Джэймс "Munky" Шафэр - ґітары
- Рэджынальд "Fieldy" Арвізу - бас
- Дэйвід Сыльвэрыя - барабаны
- Чак Джонсан - інжынэр, мікшаваньне
- Джудыт Кіенэр - сьпевы
- Рос Робінсан - прадусар, інжынэр, мікшаваньне
- Эды Шрэер - мастэрынґ
- Стывэн Стыклер - фатоґраф