Інфляцыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Інфляцыя (ад лац. inflatio - уздуцьце) - перапаўненьне каналаў грашовага абарачэньня лішкавай грашовай масай. У пераважнай большасьці выпадкаў наступствам інфляцыі зьяўляецца рост цэнаў і адпаведнае абесцаненьне грашовай адзінкі, і таму для вымярэньня інфляцыі выкарыстоўваюцца розныя індэксы росту цэнаў (напр., рост спажывецкіх цэнаў), і ўвогуле часта інфляцыя атаясамліваецца з ростам цэнаў, хаця гэта некарэктна. Ва ўмовах, калі рост цэнаў стрымліваецца, напрыклад, адміністрацыйнымі мерамі, наступствам інфляцыі зьяўляецца дэфіцыт тавараў на рынку, перад усім, тавараў масавага попыту.
[рэдагаваць] Формы інфляцыі
Тэрмін "інфляцыя" часта ўжываецца, калі размова йдзе аб падвышэньні цэнаў.
- Крэдытная інфляцыя - празьмерны рост аб'ёму выдачы крэдытаў банкамі
- Індуцыяваная інфляцыя - інфляцыя, абумоўленая нейкімі эканамічнымі фактарамі
- Адміністрацыйная інфляцыя - інфляцыя, выкліканая адміністрацыйным кіраваньнем цэнамі
- Сацыяльная інфляцыя - рост цэнаў пад уплывам росту выдаткаў, зьвязаных з новымі *запатрабаваньнямі спажыўцоў што да якасьці прадукцыі, аховы прыроды і г.д.
[рэдагаваць] Антыінфляцыйная палітыка
Дзяржаўная палітыка, накіраваная на ўрэгуляваньне грашовага звароту, сьцісканьне грашовай масы, перапыненьне непамернага росту цэнаў завецца антыінфляцыйнаю палітыкай, якая можа мець две формы:
- Папераджальная антыінфляцыйная палітыка: мае на мэце перадухіліць разьвіцьцё інфляцыі
- Дэфляцыйная палітыка: праводзіцца на тле інфляцыі, якая ўжо прагрэсуе, каб спыніць ці панізіць яе.
[рэдагаваць] Інфляцыя ў Беларусі
на забудове