Яўхім Кіпель
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кіпель, Яўхім (7 студзеня 1896 па новым стылі — 27 ліпеня 1969) — беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог, актывіст беларускай дыяспары ў ЗША.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Байлюкі Бабруйскага павету Менскай губэрні (цяпер Глускі раён). Быў удзельнікам Першай сусьветнай вайны. Ваяваў у шэрагах Чырвонай арміі. Браў удзел у паседжаньнях Усебеларускага зьезду Саветаў у Смаленску, дзе была абвешчаная БССР.
У 1930-х быў двойчы рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Школьным інспэктараце, быў рэдактарам газэты «Голас Вёскі», з 1944 году быў кіраўніком навуковага аддзелу Беларускай Цэнтральнай Рады, старшыня II Усебеларускага Кангрэсу. У 1944 годзе выехаў на Захад: спачатку ў Нямеччыну, потым — у ЗША.
Жывучы на Захадзе, Кіпель не пакідаў грамадзкай і навуковай дзейнасьці. Ён стварыў Аб’яднаньне беларускіх вязьняў савецкіх канцлягераў, падрыхтаваў пад назовам “Зь іхняга раю” кнігу пра жыцьцё ў ГУЛагу, быў ініцыятарам стварэньня Беларускай народнай партыі.
Памёр у 1969 годзе, пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. У 1989 годзе Вярхоўны суд БССР прыняў пастанову аб рэабілітацыі “врага белорусского народа”. У 1999 годзе ў Нью-Ёрку выйшла кніга ўспамінаў Яўхіма Кіпеля “Эпізоды”.
Мае сына — Вітаўта Кіпеля.
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
- Яўхім Кіпель. Эпізоды (мэмуары Яўхіма Кіпеля. Рэцэнзія на кнігу)
- martyraloh.org: КІПЕЛЬ Яўхім Яўсеевіч
- Імёны Свабоды: Яўхім Кіпель