Ян Твардоўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Твардо́ўскі, Ян Яку́б (1 чэрвеня 1915 – 18 студзеня 2006) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш сьвятаром каталіцкай царквы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 году ў Варшаве у сям'і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазьней сям'я вымушана была перабрацца ў Расею (ішла Першая сусьветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па сканчэньні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.
У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай моладзевай газэтай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калёнку, дзе пісаў вершы, апавяданьні, інтэрвію зь пісьменьнікамі, і г.д.
Пасьля гімназіі Ян Твардоўскі здаў іспыты ў Варшаўскі ўніверсытэт на літаратуразнаўчае аддзяленьне. У 1937 ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.
Падчас Другой сусьветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстаньні.
Пасьля вайны ён паступіў у сэмінарыю і пачаў вывучаць тэалёгію у тым жа Варшаўскім універсытэце. Стаў сьвятаром у 1948. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касьцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасьць у 1960 апасьля выданьня першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 атрымаў узнагароду імя Робэрта Грэйвза ад ПЭН клюбу, у 1996 Ордэн Усьмешкі, у 2000 прэмію IKAR, і ў 2001 прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобэль'.
Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 году у Варшаве.
[рэдагаваць] Творчасьць
Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасьць аб'ядноўвае тонкія назіраньні за навакольлем і філязофскія рэфлексіі.
За сваю дзейнасьць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасьць узнагарод.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- Wiersze (1959);
- Znaki ufności (1970);
- Zeszyt w kratkę (1973);
- Poezje wybrane (1979);
- Niebieskie okulary (1980);
- Rachunek dla dorosłego (1982);
- Który stwarzasz jagody (1984, 1988);
- Na osiołku (1986);
- Nie przyszedłem pana nawracać (1986);
- Sumienie ruszyło (1989, 1990);
- Tak ludzka (1990);
- Stukam do nieba (1990);
- Nie bój się kochać (1991);
- Niecodziennik (1991);
- Nie martw się (1992);
- Tyle jeszcze nadziei (1993);
- Krzyżyk na drogę (1993).