Вікіпэдыя:Як зарэгістравацца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэгістрацыя ў беларускай Вікіпэдыі — вольная, хуткая, неабавязковая, але яна дае пэўныя перавагі:
- усе артыкулы, створаныя зарэгістраваным карыстальнікам (і наагул усе ягоныя зьмены ў тэкстах), будуць пазначаны ягоным імем, інакш ананімныя праўкі пазначаюцца пры дапамозе IP;
- рэгістрацыя дае магчымасьць выбраць імя, і пры гэтым ствараюцца адмысловыя старонкі: асабістая старонка карыстальніка Удзельнік:Імя (дзе ён зможа зьмясьціць інфармацыю пра сябе) і старонка для гутарак з гэтым карыстальнікам Гутаркі_ўдзельніка:Імя
толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць:
- пазначаць свае праўкі як "дробныя" (што дае магчымасьць фільтраваць іх на старонцы Апошнія зьмены;
- дадаваць асобныя артыкулы ў свой сьпіс назіраньня, што дазваляе карыстальніку лягчэй кантраляваць зьмены ў цікавых яму артыкулах;
- зьмяняць імёны артыкулаў;
- загружаць выявы ў вікіпэдыю;
- быць адміністратарамі;
- наладзіць для сябе зьнешні выгляд вікіпэдыі (на старонцы Устаноўкі).
Каб зарэгістравацца, неабходна наведаць старонку Log in. Далей трэба ўвесьці ймя ды пароль і націснуць "Стварыць новы рахунак". У Вашым браўзары павінна быць дазволена захоўваць cookie.
Пры гэтым можна (не абавязкова!) пазначыць і адрас сваёй электроннай пошты. Гэта будзе карысна, калі Вы забудзецеся на свой пароль - у гэтым выпадку будзе магчыма папрасіць выслаць яго Вам (вікіпэдыя створыць новы пароль і дашле яго на пазначаны адрас).
На гэтай жа старонцы можна ўвайсьці — увесьці сваё ймя ды пароль перад тым як пачаць працу.