Язэп Руцкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Іван Фэліксавіч Вельямін-Руцкі, Язэп Руцкі (1574 – 1637) — беларускі пісьменьнік і рэлігійны дзеяч, другі ўніяцкі мітрапаліт, стваральнік Базыльянскага ордэна. Лічыў сябе русінам.
Нарадзіўся на Новагародчыне, у бацькоўскім маёнтку Рута ад якога і паходзіць яго прозьвішча. Атрамаў адукацыю ў Пражскім Карлавым і ў Вюрцбуржскім унівэрсітэтах, а пасьля ў Грэцкім калегіюме ў Рыме. 1 студзеня 1608 года Іван Руцкі прыняў манаскі пастрыг пад імем Язэп. Яго жыцьцё цалкам было зьвязана з Уніяцкай царквою. Пасьля вяртаньня ў ВКЛ прызначаны па пасаду загадчыка Віленскай сэмінарыі, у час працы у якой падрыхтаваў навукова-пэдагагічную працу «Дыскурсус», дзе сьцьвярджаў неабходнасьць пераўтварэньняў у сыстэме тагачаснай адукацыі і выхаваньня. Ён прапанаваў пераймаць досьвед замежных адукацыйных устаноў і імкнуцца стварыць магчымасьці для атрыманьня добрай адукацыі ў межах ВКЛ, удасканальваючы свае адукацыйныя ўстановы. Язэп Руцкі стаў уплывовай асобай сярод віленскіх уніятаў, а пасьля другім уніяцкім мітрапалітам. За час сваёй дзейнасьці Руцкі пабудаваў новыя ўніяцкія цэрквы і кляштары.