Юрка Віцьбіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Юрка Віцьбіч (таксама Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч; сапраўднае імя - Серафім Шчарбакоў) (2 чэрвеня 1905 - 6 студзеня 1975) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, краязнаўца і дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы. Нарадзіўся ў Веліжы Віцебскай губэрні, памёр у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 годзе перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіньні Полацкай. У 1944 годзе выехаў на Захад. Выступаў на Радыё Свабода, заснаваў літаратурную суполку “Шыпшына”, арганізаваў выданьне часапісу “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, рэдагаваў “Беларускі голас”, друкаваўся ў іншых СМІ.