ЮНІСЭФ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ЮНІСЭФ (па-ангельску United Nations International Children’s Emergency Fund) – фонд Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.
Гэтая арганізацыя ўваходзіць ў ААН. Была створана па ініцыятыве Людвіка Рэйхмана 11 снежня 1946 года ў выніку рашэння Генеральнай Асамблеі ААН. Галоўнай мэтай дзеяння ЮНІСЭФ з’яўляецца забеспячэнне атрымання дзецьмі паўнавартаснай ежы, аховы здароў’я, адукацыі і г.д. Геаграфічных абмежаванняў дзеяння арганізацыі няма.
Першапачаткова ЮНІСЭФ займалася дапамогай дзецям, якія жылі ва ўмовах зруйнаванай пасля Другой Сусветнай вайны Эўропе лекамі, адзеннем, ежай і г.д. Пасля 1953 года, калі ЮНІСЭФ быў далучаны да ААН, сфера яго дзейнасці значна пашырылася. Фонд пачаў займацца не толькі аховай здароў’я дзяцей, але і забеспячэннем элементарнай адукацыі маці і дзяцей у развіваючыхся краінах. За сваю дзейнасць у 1965 годзе ЮНІСЭФ атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.
Фонд прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы ААН у 1989 годзе Канвенцыі аб правах дзіцяці.
У 2001 годзе ў сувязі з тым, што ЮНІСЭФ падтрымлівае аборты (выдае 1% гадавога бюджэта на датацыю абортаў) ад спонсарства фонда адмовіўся Ватыкан.
Штаб-кватэра ЮНІСЭФ знаходзіцца ў Нью-Ёрку.