Чужаніца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чужанiца — першы альбом беларускага рок-гурта ULIS запісаны ў 1989 годзе (выдадзены ў 1991 годзе на кружэлках, перавыдадзены ў 1996 годзе на аўдыё-касэтах і ў 2004 годзе на кампакт-дысках).
Зьмест |
[рэдагаваць] Зьмест
- Краiна ў кратах
- Пляц Францыска
- Гэстапа
- Iржавыя днi
- Акторка
- Чужанiца
- Калі імперыя зьнікне
- Пакуль сьпяваю
На першае выданьне не трапілі 3 песьні, якія з'явіліся на перавыданьні у 2004 годзе:
- Канкістадоры
- Мы прыйдзем сюды
- Цягнік на Нясьвіж
[рэдагаваць] Удзельнікі
- Слава Корань: гітара
- Сяржук Краўчанка: бас-гітара
- Андрэй Патрэй: сьпеў
- Валеры Цыніцкі: пэркусія
- Кірыла Шэвандо: бубны
[рэдагаваць] Дадатковыя зьвесткi
Увосень 1989 году гуртом «ULIS» у польскім горадзе Ольштын былі запісаныя 11 песень для свайго першага альбому. У 1991 годзе фірма «Мэлёдыя» масавым накладам выдала на кружэлцы альбом «Чужаніца». Але на гэтае выданьне па розных тэхічных прычынах ня трапілі 3 песьні, якія з'явіліся толькі на CD-перавыданьні ў 2004 годзе. Таксама альбом быў перавыдадзены на касэце фірмай «Ковчег» у 1996 годзе.