Хведар Нюнька
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Нюнька Хведар (нарадзіўся 6 красавіка 1928 году) – беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Літве. Нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы Мастоўскага раёну ў беднай сялянскай сям’і. У 1934 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Х.Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Працаваў па спэцыяльнасьці да 1959 году. У 1959 – 1992 гадах – супрацоўнік праектных інстытутаў Вільні, спэцыяліст па каштарысах. З 1980-х гадоў вядзе актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Літве. З 1989 году – старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы). Сябра прэзыдыўму Рады БНР з 1997 году.