Францішак Багушэвіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Багушэ́віч, Франці́шак Бенядзі́кт (21 сакавіка (9 сакавіка па старым стылі) 1840 – 27 красавіка (15 красавіка па старым стылі) 1900) — беларускі паэт, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета Віленскай губэрні. Як вядома, гэты маёнтак пры канцы свайго жыцьця набыў Васіль Цяпінскі. Удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў. Пасьля разгрому паўстаньня пакінуў тэрыторыю Беларусі. Жыў на Ўкраіне. Навучаўся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі. Працаваў адвакатам — абаронцам правоў сялянства. Пасьля амністыі для ўсіх удзельнікаў паўстаньня, якая была прымеркаваная да ўзыходжаньня на трон Аляксандра III, пераехаў з сям'ёй у Вільню. Працаваў у адвакацкай канторы, пісаў артыкулы ў часопіс «Край» па-польску. Пасьля звальненьня жыў у Кушлянах, дзе і памёр.
[рэдагаваць] Творчасьць
Псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава.
Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Яго творчасьць цесна зьвязаная зь беларускім фальклёрам. Выдаў два зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў Аўстра-Венгрыі. У аснову мовы твораў пакладзены паўночна-заходні дыялект.