Франак Вячорка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам Вікі-фарматаваньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
Вячорка, Франак (Францішак Вячорка Валянцінавіч) – Viachorka Franak, Wiaczorka Franak, Viačorka Franak. Моладзевы лідэр, грамадзкі дзяяч.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 г. у Менску. Бацькі: бацька – Вінцук Вячорка – старшыня Партыі БНФ, маці – Арына Вячорка – кіраўнік рыцарскага клюбу “Вялікае княства”, прадусар музычнага праекту “Легенды Вялікага княства”. 1994 – 2001 вучоба ў сярэдняй школе №20 (Гімназія №8). 2001 – 2005 Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. 2005 – экстэрнат у СШ №158. З 2005 – Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт факультэт журналістыкі па спэцыяльнасьці “Інфармацыя і камунікацыя: тэхналёгіі камунікацыі”. Валодае расейскай, польскай, францускай і ангельскай мовамі.
[рэдагаваць] Ліцэй
Ад моманту паступленьня – актывіст ліцэйскага жыцьця. 2001-2002 намесьнік старшыні Вучнёўскага самакіраваньня. 2002-2004 – старшыня Вучнёўскага самакіраваньня. Ініцыятар абароны ліцэю 2003-2004, арганізатар 23 вулічных акцыяў улетку 2003 г. Удзельнік ліцэйскага тэатру (“Паўлінка”, “Народны альбом”, “Чароўны сьпеў Ліліт”), ліцэйскага Брэйн-рынгу, літаратурных чытаньняў. Пераможца I ступені у 2001 і 2002 гг. на Навукова-практычных канфэрэнцыях ліцэю ў аддзяленьні “Беларуская мова”. Выдавец ліцэйскіх cd-фотаальбомаў “Архіў”, “Best”, “Gold”
[рэдагаваць] Музыка
Кіраўнік і прадусар музычных праектаў “Я люблю ліцэй”, “Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе”, “Партызанская школа”. Прадусар і мэнэджэр гурта “Parason”, пераможцы “Басовішча - 06”. Цесна працуе з Андрэем Хадановічам, лэйблам “Беларуская музычная альтэрнатыва”. Ладзіў рок-канцэрты ў Менску, Польшчы. Адзін з аўтараў кліпу на песьню “Не” – гіт Плошчы сакавіка 2006.
[рэдагаваць] Палітыка
2001 - 2003 сябра “Маладога Фронту”, 2005 – адзін з заснавальнікаў моладзі БНФ, яе пастаянны сябра. Ад сакавіка 2006 – сябра Партыі БНФ. Кіраўнік міжнароднай і адукацыйнай камісіі моладзі БНФ. Ініцыяваў агульнабеларускую кампанію моладзі БНФ “Далучайся”. Сябра прэсавай групы Партыі БНФ.
2001-2002 аўтар і рэдактар сайту VYBARY.net. 2005-2006 – сябра прэс-групы Штабу Аляксандра Мілінкевіча: кастрычнік – студзень як адміністратар сайту milinkevich.org, студзень – ліпень як кіраўнік сайту. Ад ліпеня 2006 рэдактар сайту кампаніі аб’яднаных дэмакратычных сілаў “За свабоду” Svaboda.info.
Арганізаваў акцыі “Хочам вучыцца па-беларуску” у 2004 і 2005 гг., адзін з каардынатараў кампаніі абароны назваў праспэктаў Скарыны і Машэрава ўлетку 2005. Удзельнік многіх масавых акцыяў, неаднаразова затрымліваўся, часам жорстка. Меў некалькі адміністрацыйных справаў, якія заканчваліся спагнаньнямі штрафаў.
Прадстаўнік Беларусі ў швэйцарскай моладзевай арганізацыі CODAP, якая займаецца абаронай правоў чалавека і дзіцяці па ўсім сьвеце.
[рэдагаваць] Кіно
Каардынатар творчае ініцыятывы “Беларускі Гальфстрым”, кіраўнік праекту “Кінабібліятэка па-беларуску”, у межах якога на беларускую мову былі прадубляваныя такія кінастужкі як “Love actually” (“Любоў насамрэч”), “Shrek2” (Шрэк 2). На замову швэдзкага прадстаўніцтва ў Беларусі быў зроблены беларускі субтытравы пераклад для фільму “Нож у сэрцы”.
[рэдагаваць] Спорт
Арганізатар футбольных турніраў паміж грамадзкімі моладзевымі ініцыятывамі і арганізацыямі “За ліцэй” (2003, 2004), “Барані сваё” (2005), “За свабоду й незалежнасьць”
[рэдагаваць] Журналістыка, выдавецтва
2002 – 2005 заснавальнік і рэдактар ліцэйскай газэты “Трыкутнік” (пераможца розных конкурсаў студэнцкіх і школьных газэтак, выйшла 28 нумароў), выдаў кніжкі Ванькі Булвы “Мая праўда”, Уладзіміра Дзіско “Хвіліны смутку”, творчасьці ліцэістаў “Беларускі Гальфстрым”.
Выпускны рэдактар газэты “Навіны БНФ” ад лютага 2005 г. Карэктар газэтаў “Навіны БНФ” і “Моладзь БНФ”.
2001-2002 супрацоўнік Радыё Рацыя. 2004-2005 аўтар перадачы “Маладыя галасы” на Радыё Свабода. Пэрыядычны аўтар “Народнай волі” й “Нашай Нівы”
Сябра Міжнароднай асацыяцыі маладых журналістаў YouthPress
[рэдагаваць] Дызайн, фатаграфія
Аўтар большасьці плякатаў і рэклямных модуляў праекту “Легенды Вялікага княства”, “Старажытная зямля”, рабіў плякаты для Моладзевага тэатру эстрады, вокладкі дыскаў і плякаты для разнастайных музычных праектаў. Стваральнік і дызайнэр беларускай калекцыі калядных і навагодніх паштовак (2004-2005). Супольна з фатографам Вольгай Гудковай зьдзейсьніў фотапраект і зладзіў фотавыставу “PRшчыкі рэчаіснасьці”.
[рэдагаваць] Навука
Аўтар навуковых працаў па беларускай мове на тэмы “Замкнёныя групы назваў клясычнай літаратурнай мовы” і “Дзеепрыметнікі ў беларускай мове”. Першая была апублікаваная ў “Родным слове” за сьнежань 2004. Таксама аўтар некаторых працаў па літаратуры (у прыватнасьці, творчасьць Франсуа Віёна), і па гісторыі (БНР, УНР… пачатак ХХ ст)
Заняў 4 месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове ў Баранавічах у 2003 г.