Фаніпаль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Фаніпаль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Плошча | 4.75 км² | ||||||
Насельніцтва | 13.200 | ||||||
Тэлефонны код | +375 01716 | ||||||
Паштовы індэкс | 222750 |
Фаніпаль — горад у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Геаграфічныя каардынаты: 53° 45' паўночнай шыраты, 27° 20' ўсходняй даўгаты.
Горад размешчаны ў 24 км паўднёва-заходней гарада Мінска па чыгуначнай і аўтамабільнай магістралям Брэст-Масква на водападзеле рэк Пціч і Нёман , на аднолькавай адлегласці як ад менскай колцавай дарогі, так і ад горада Койданава - 13 км.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Існуе легенда, што за пражываў тут у даўнія часы пан, валодаў сотнямі гектараў зямлі і леса. І было ў яго дзве дачкі, якіх клікалі Фані і Поля, імёнамі якіх назвалі пасёлак.
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1856: першыя згадкі. Упершыню Фаніпаль згадваецца паводле дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, як былое валоданне памешчыкаў Энэльфельдта і Багдашэўскага.
- 1870: адчынены чыгуначны прыпынкавы пункт.
- 1871: адчыненая станцыя Токараўская, названая ў гонар губернатара Мiнскай губерні А. Токарава – заснавальніка чыгункі Брэст-Масква.
- 9 жніўня 1876: чыгуначная станцыя стала звацца Фаніпаль.
- 1965: Пабудаваны ў Фаніпале першы завод – гэта адзіны ў Рэспубліцы Беларусь завод жалезабетонных маставых канструкцый.
- 29 красавіка 1984: прысвоены статус гарадскога пасёлка.
- 22 чэрвеня 1999: становіцца горадам раённага падначалення.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Горад падзелены на 5 мікрараёнаў:
- Маладзёжны
- Паўночны
- Цэнтральны
- Завадскі
- Паўднёвы
[рэдагаваць] Насельніцтва
[рэдагаваць] Адукацыя
У Фаніпале ёсць гімназія і сярэдняя школа, дзе навучаюцца больш 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах. У горадзе есць 4-ы дашкольныя устанвы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, а таксама фанiпальская музычная школа, дзе 218 дзяцей навучаюцца па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых прылад. Таксама жыхары могуць карыстацца гарадской бібліятэкай з вялікім фондам кніг, які рэгулярна папаўняецца. У цяперашні час яе паслугамі карыстаюцца 2115 чытачоў, з іх 895 – навучэнцы.