Усекнавеньне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Усекнаве́ньне галавы Прарока, Прадцечы і Хрысьціцеля Гасподняга Іаана летняе сьвята, якое адзначаецца 29 жніўня:
- у Каталіцкім касьцёле - па новым стылі
- у Праваслаўнай царкве - па старым стылі (па новым стылі - 11 верасьня).
[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя
Усекнавеньне галавы Іаана Хрысьціцеля адбылося ў 32 годзе па Нараджэньні Хрыстовым. У памяць пакутніцкага спачыну сьвятога Прадцечы Царквою ўсталяванае сьвята й строгі пост як выказваньне смутку хрысьціянаў аб гвалтоўнай сьмерці вялікага Прарока.
Пра пакутніцкую сьмерць сьвятога Іаана Хрысьціцеля апавядаюць эвангелісты і Царкоўнае паданьне. Пасьля Хрышчэньня Гасподняга сьвяты Іаан быў пасаджаны ў цямніцу Ірадам Анціпам, адным з нашчадкаў сумна вядомага вынішчэньнем немаўлятаў Ірада Вялікага. Прарок Божы Іаан адкрыта выкрываў правіцеля за тое, што ён кінуў законную жонку і беззаконна жыў зь Ірадыядай, жонкай свайго брата Піліпа. У дзень свайго нараджэньня Ірад учыніў баляваньне вяльможам і старэйшынам, дзе дачка Ірадыяды Саламія скакала перад гасьцямі і тым надта дагадзіла Іраду. Удзячны правіцель паабяцаў перад прысутнымі даць Саламіі ўсё, што яна пажадае.
Тая, выконваючы каварны намер сваёй зласьлівай маці, пажадала прынесьці ёй на блюдзе адсечаную галаву Іаана Хрысьціцеля. Ірад засмуціўся такой просьбай. Ён баяўся ўгнявіць Бога забойствам Прарока, парады якога заўжды выконваў. Баяўся ён і народа, які паважаў сьвятога Прадцечу. Аднак адмовіцца ад абяцаньня ён ня змог і загадаў выканаць жахлівую просьбу.
Сьвятому Іаана адсеклі галаву і аддалі яе Саламіі. Паводле паданьня, галава працягвала выкрываць Ірада і Ірадыяду. Нечысьцівая Ірадыяда пакалола язык прарока голкаю й закапала галаву ў нячыстым мейсцы. Але Іаана, жонка царскага домаправіцеля Хузы, таемна ўзяла сьвятую галаву, паклала ў раку й пахавала яе на Елеонскай горы, у адным з маёнткаў Ірада. Цела сьвятога Іаана Хрысьціцеля ўзялі ягоныя вучні й пахавалі яго ў самарыйскім горадзе Севастыі.
Неўзабаве Божы гнеў абрынуўся на тых, хто адважыўся згубіць прарока. Саламія пераходзіла ўзімку раку Сікорыс і правалілася пад лёд. Яна вісела целам у вадзе, а галава яе знахадзілася над лёдам. Падобна таму, як яна калісьці таньчыла нагамі па зямлі, зараз яна, нібы ў скоках, рабіла дарэмныя рухі ў ледзяной вадзе. Гэтак яна вісела датуль, покуль востры лёд не перарэзаў ейнае шыі. Галаву яе, адрэзаную вострай крыгай, прынесьлі Іраду і Ірадыядзе, як раней прынеслі ім галаву Іаана Прадцечы, а цела ейнае так і не знайшлі. У 38 годзе аравійскі цар Арэфа ў помсту за ганьба сваёй дачкі — законнай жонкі Ірада — рушыў свае войскі супраць нечысьцівага цара і нанёс яму паразу. Рымскі імпэратар Гай Юлій Цэзар Калігула (37-41 гг.) у гневе саслаў Ірада разам з Ірадыядай у зьняволеньне ў Галію, а потым - ў Гішпанію. Там яны былі паглынутыя разьверзнутай зямлёй.
Дзеля пашаны пакутніцкай сьмерці Сьвятога Іаана Прадцечы праваслаўныя хрысьціяне трываюць строгі аднадзённы пост.