Тросненская бітва 1368 году
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тросненская бітва 1368 году | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Паходы Альгерда на Маскву | |||||||
|
|||||||
Войскі | |||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Маскоўскае княства | ||||||
Камандуючыя | |||||||
Альгерд | Дзмітры Мінін Акінф Шуб |
Тросненская бітва 1368 году — паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства.
Адбылася 21 лістапада 1368 году (у аўторак, на Увядзенне; некаторыя крыніцы падаюць памылковую дату 21 снежня) на рацэ Тросне. Кампанія 1368 году (“первая Литовщина” маскоўскіх летапісаў) была распачата Альгердам ў падтрымку саюзнага ВКЛ Цвярскога княства. Раптоўнае з'яўленне войска ВКЛ “в силе тяжце” з паўднёвага захаду (якое чакалася з боку Ржэвы), забяспечанае поўнай сакрэтнасцю руху войска, заспела маскоўскага вялікага князя Дзмітрыя і яго саюзнікаў знянацку. Першую перамогу літоўскае войска атрымала над князем Сямёнам Дзмітрыевічам Cтарадубскім-Крапівай на рацэ Хоўхал (левы прыток ракі Пратвы), затым — над абаленскім князем Канстанцінам Юр'евічам і наблізілася да Масквы, дзе на рацэ Тросне (левы прыток ракі Нары) яе сустрэла “застава” на чале з ваяводамі Дзмітрыем Мініным і Акінфам Шубам. Цяжкаўзброеная літоўская конніца ўшчэнт разграміла лёгкую, дрэнна ўзброеную і тактычна недасведчаную маскоўскую, абодва ваяводы і амаль усе ратнікі былі забітыя ці ўтапіліся ў Тросне. Перамога ў Тросненскай бітве адкрыла Альгерду шлях на Маскву, трохдзённая аблога якой была, аднак, беспаспяховай (за год да гэтага быў пабудаваны мураваны Маскоўскі Крэмль).
Тросненская бітва — найбольш буйная перамога ВКЛ над Маскоўскім вялікім княствам у XIV стагоддзі.
Глядзіце таксама:
- Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»
[рэдагаваць] Знешнія спасылкі
[рэдагаваць] Літаратура
- ПСРЛ. Т. 15, 1. Пг., 1922. стб. 88.; Т. 25. М.-Л., 1949. с. 185; Т. 28. М.-Л., 1965. сс. 75, 237.