Рафаэль Карэа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рафаэ́ль Карэ́а (па-гішпанску: Rafael Correa) (6 красавіка 1963, Гуаякіль) — эквадорскі палітык лева-радыкальнай плыні, папуліст. Абраны Прэзыдэнам Рэспублікі Эквадор на Усеагульных Прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Згодна з апошнімі (на 1 снежня 2006) абнародаванымі вынікамі пасьля падліку 99,95% білютэняў набраў 56,67% галасоў, а ягоны канкурэнт у другім туры галасаваньня, кансэрватар Альвара Набоа - 43,33%.