Радаўніца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Ра́даўніца, Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень - дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь - нябожчык.
Праваслаўная Царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ.
Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. I хоць існуе звычай памінальнай трапезы, у тым ліку вялікоднае яйка пакідаць "для спачылых", Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.