Пятро Даркевіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Даркевіч Пятро Яўгенавіч (1898 – 4 лістапада 1937) – беларускі гісторык мастацтва. Брат Хрыстафора Даркевіча. Нарадзіўся ў вёсцы Міхалава Смаленскай губэрні ў заможнай сялянскай сям'і (бацька меў свой млын). Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. Выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1927 – 1937), кінатэхнікуме (1932 – 1937), пэдагагічным інстытуце. Дасьледаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва. Рэпрэсаваны, расстраляны. Рэабілітаваны 6 верасьня 1957 году.