Поліўка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
По́ліўка — даўняя назва любога супу, апроч некаторых, якія мелі адметныя назвы (баршчу, капусты, і г.д).
З XVIII стагоддзя у прывілеяваных пластоў грамадства назва пачала выцясняцца запазычаным з нямецкай мовы словам суп. Поліўка з піва называлася граматка, з гусінай ці са свіной крыві — чорная поліўка. У XIX – XX стагоддзях у сялянскім асяроддзі на поліўку спачатку варылі мяса з прыправамі (у посныя дні — грыбы, рыбу. Потым невялікую колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некаторых раёнах дадавалі хлебную рошчыну.
На Магілёўшчыне, у Заходнім і Цэнтральным Палессі поліўка — старая назва заціркі (калатушы).
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»