Патраўка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Патраўка — страва польскай і беларускай кухні, накшталт рагу або соусу з белага мяса (кураціны, цяляціны, маладой бараніны) або з гародніны.
Парэзанае досыць дужымі кавалкамі мяса варыцца ў невялікай колькасці булёну з гародніны, запраўляецца пасероўкай з цыбулі і мукі, часам дадаткова яшчэ смятанай, яечнымі жаўткамі. У найбольш складаных версіях ў патраўку дадаюцца мускатны арэх, спаржа, шампіньёны, ракавыя шэйкі, крэветкі і іншае.
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»