Паліна Смолава
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Палі́на Смо́лава (нарадзілася 3 верасьня 1980 году ў Менску) - беларуская сьпявачка, прадстаўніца Беларусі на конкурсе Эўрабачаньне-2006 зь песьняй Mum (Мама).
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Паліна Смолава нарадзілася 3 верасьня 1980 году ў Менску. Яе кар'ера пачалася з удзелу ў дзіцячых фальклёрных калектывах. Паліна сьпявала ў дзіцячым фальклёрным тэатры «Госьціца», у ансамблі беларускай народнай песьні «Жавараначкі». Сьпявачка скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, музычнае вучылішча імя Глінкі, аддзяленьне сольнага народнага сьпеву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў. Была кіраўнічкай дзіцячага ансамблю беларускай народнай песьні «Цернічка». Артыстка Моладзевага тэатру эстрады, салістка аркестру ГУУС Мінгарвыканкаму. Мае званьне прапаршчыка. У 2006 брала актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, выступаючы на канцэртах «За Беларусь!».
[рэдагаваць] Дасягненьні і ўзнагароды
- Дыплямантка і ўладальніца спецыяльнай прэміі Міжнароднага конкурсу «Мальвы - 2001» (Польшча)
- Ляўрэатка Першага рэспубліканскага конкурсу беларускай народнай песьні «Галасы радзiмы» (2002)
- Ляўрэатка Міжнароднага конкурсу песьні ў Маскве (2002)
- Дыплямант Міжнароднага конкурсу патрыятычнай песьні ў Санкт-Пецярбургу (2002)
- Уладальніца Першай прэміі на Міжнародным фэстывалі «Галасы Эўропы» (2003)
- Уладальніца Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў «Славянскі базар» (2005)
У 2005 годзе атрымала ганаровае званьне «Мінчанка году». Па выніках галасаваньня «Тэлепартацыі-2005» (Першай музычнай прэміі рэспублікі) Паліна Смолава названа «Экспрэсіяй году».
[рэдагаваць] Выступ на Эўрабачаньні
10 лютага 2006 года былі названыя імёны трох фіналістаў рэспуліканскага адборачнага туру міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2006». Імі сталі Паліна Смолава зь песьняй "Мама", Алена Грышанава з кампазыцыяй «You Can't Stop This Dance» і гурт «Лявоны» зь песьняй «Come back». Фінал беларускага туру «Эўрабачаньня-2006» прайшоў 24 лютага 2006 году. У гэты дзень журы вызначыла афіцыйнага прадстаўніка ад Беларусі на песенным форуме. На «Эўрабачаньні-2006» выступіла Паліна Смолава. Песьня, зь якой яна выступала, была напісана адмыслова для эўрапейскага конкурсу кампазытарам Сяргеем Сухамліным і паэтам Андрэем Касьцюгавым. Суправаджаў выступ Паліны танцавальны балет Сяргея Епіхава. Конкурсныя строі для артысткі распрацаваў беларускі дызайнер Іван Айплатаў. Смолава не прайшла ў фінал Эўрабачаньня, заняўшы 22 мейсца з 23.
[рэдагаваць] Альбомы
- Smile... (2005)