Міхаіл Мураўёў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Нэўтральнасьць дадзенага артыкулу выклікае сумненьні. Глядзіце падрабязнасьці на старонцы абмеркаваньня. |
Мураўё́ў, Міхаіл Мікала́евіч, па мянушцы Мураўёў-Вешальнік (па-руску: Муравьёв, Михаил Николаевич; 1(12) кастрычніка 1796 - 10 верасня 1866) – расійскі вайсковец, дзяржаўны дзеяч, граф.
Зьмест |
[рэдагаваць] Дзяцінства і маладосць
Нарадзіўся ў Маскве ў сям'і марскога афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам - вучылішча калонаважатых (штабных афіцэраў) – правобраз будучай Акадэміі генеральнага штабу. Удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 года, за ўдзел у бітве пад Барадыно атрымаў ордэн Уладзіміра IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічае ў "бітве народаў" пад Дрэздэнам. пасля вяртання на Радзіму зацікаўліваецца тайнымі таварыствамі і ўступае ў "Саюз благадзеяння" (1816), дзе, падчас голаду ў Смаленскай губерніі, прымае ўдзел у арганізацыі ў раслаўльскім уездзе шырокай дапамогі галадаючым.
Пасля радыкалізацыі руху дэкабрыстаў, калі ў Статут "Саюза" быў унесены пункт аб забойстве цара, Мураўёў, нязгодны з гэтым рашэннем выходзіць з сябраў арганізацыі. За ўдзел у "Саюзе" быў арыштаваны, але поўнасцю апраўданы.
[рэдагаваць] Губернатарская пасада
У 1826 годзе прызначаны віцэ-губернатарам Віцебскай губерні, пазней – у 1828 губернатарам Магілёўскай, затым Гродзенскай губерні. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1830-31 гадоў.
У 1835 годзе прызначаны губернатарам Курскай губерні, у 1850 – сябра Дзяржаўнага савета, у 1850–1857 віцэ-прэзідэнт Рускага геаграфічнага таварыства, у 1857–1861 - Міністр дзяржаўных маёмасцей. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта вызвалення сялян.
[рэдагаваць] Падаўленне паўстання 1863–64 гадоў
Падчас паўстання 1863–64 гадоў прызначаны генерал-губернатарам Паўночна-Заходняга краю з надзвычайнымі паўнамоцтвамі.
На гэтай пасадзе Мураўёў жорстка паспяхова змагаўся з атрадамі паўстанцаў і так званых "кінжальшчыкаў", тэрарызаваўшых не далушыўшаеся да паўстання беларусіх сялян і праваслаўных святароў. Расейцамі шырока практыкавалася канфіскацыя маёмасці, абкладанне польскай і беларускай шляхты вялікім "ваенным падаткам". Паўстанне было ў хуткім часе падаўленае.
У дадатку да тысяч чалавек, якія загінулі ў бойках, паводле прысудаў трыбуналаў было пакарана смерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі), ад 2500 да 9423 чалавек па розных подліках было саслана ў Сібір[1]. За сваю жорсткасць Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай вешальнік.
Акрамя гэтага, шырака вядомы ягоны дэвіз у дачыненні да русіфікацыі Беларусі – "Што не дарабіў рускі штых – даробіць руская школа".
[рэдагаваць] Пазнейшая кар'ера
З 1863 года – генерал ад інфантэрыі. 1 траўня 1865 года звольнены з пасады губернатара Паўночна-Заходняга краю з атрыманнем тытула графа і наймення "Віленскі". У красавіку 1866 – старшыня следчай камісіі па справе Каракозава.
Памёр 29 жніўня (10 верасня) 1866 года ў Пецярбурзе. У 1898 годзе у Вільні яму быў усталяваны помнік. Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай Лаўры
[рэдагаваць] Цікава ведаць
У значнай ступені чуткі аб незвычайных жорсткасці Міхаіла Мураўёва моцна перабольшаныя. Ён сам распаўсюджваў слухі аб сваёй жорсткасці каб дэмаралізаваць паўстанцаў. З гэтай мэтай Мураўёў пастаянна падкрэсліваў неабходнасць павешання. Так, на пытанне, ці не брат ен павешанаму Мураўёву-Апосталу, Міхаін Мікалаевіч адказаў: Я не з тых Мураўевых, якіх вешаюць, а з тых, хто вешае. Другім разам на разважанне, што ў Польшы вялікі ўплыў маюць ксёндзы, таму пры падаўленні паўстання неабходня лічыцца з іх меркаваннем, адказаў: Вы правы, як прыеду на месца, абавязкова будзе трэба павесіць ксендза. Такія шакавальныя выказванні хутка разляталіся ў грамадстве і зябяспечылі яму вобраз "вешальніка". На самой справе, колькасць пакараных смерцю падчас паўстання 1863-64 гадоў была даволі нізкай ў параўнанні з іншымі паўстаннямі ХІХ стагоддзя
[рэдагаваць] Заўвагі
- ↑ Паводле расійскіх звестак – каля 2500; ўэльскі гісторык Норман Дэвіс падае звесткі аб 8000 сасланых – паводле яго меркаваньня, гэта была найбуйнейшая высылка за ўсю гісторыю Расеі