Міхаіл Касьцюк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Касьцю́к Міхаі́л Па́ўлавіч (нар. 26 сакавіка 1940 года ў в. Масьцішча Наваградзкага раёна Гарадзенскае вобласьці. У 1963 годзе скончыў гісторыка-філалягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту.
У 1969-1975 гадах - вучоны сакратар Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1975-1981 гадах - Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981-1989 гадах - намесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1989-1999 гадах - дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.
У 1969 абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 - доктарскую. У 1989 абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі, у 1996 годзе - акадэмікам НАНБ.
[рэдагаваць] Творы
- Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926-1937 гг.). Минск, 1979.
- Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). Минск, 1986.
- Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. Минск, 1989.
- Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мінск, 2000.