Міхась Раманюк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Раманю́к, Міха́сь (3 студзеня 1944 — 4 верасьня 1997) — вядомы беларускі мастацтвазнаўца і этнограф.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Кавалі Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці, але дзяцінства прайшло ў вёсцы Старынкі Дзяржынскага раёну. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Заснаваў часапіс “Мастацтва Беларусі” і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясяткі этнаграфічных экспэдыцыяў, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў М. Раманюка налiчвае звыш за 100000 адзiнак унiкальнага этнаграфiчнага матэрыялу, сабранага ўласнымi рукамi; падарожныя дзёньнiкi складаюць дзясяткi тамоў. Важная частка шматгадовай творчай дзейнасьці Мiхася Раманюка — артыкулы i iлюстрацыi ў эцыкляпэдыях: «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя», «Энцыкляпэдыя Літаратуры і Мастацтва Беларусі», «Этнаграфiя Беларусi»... Памёр ва ўзросьце 53 гады ад анкалягічнай хваробы.