Міхась Забэйда-Суміцкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Міхась Забэйда-Суміцкі (14 чэрвеня 1900 – 21 сьнежня 1981) — выдатны беларускі сьпявак, тэнар.
Стараўся выконваць усе творы ў арыгінале і напамяць, каб як найбольш прыблізіць выконваны твор да слухача і як найбольшы след пакінуць у яго душы. Акрамя класічныга рэпертуару М. Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленне народныя песні і вакальныя творы беларускіх кампазітараў. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
[рэдагаваць] Дзяцінства і юнацтва
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1900 года на памежжы Берасьцейшчыны і Гарадзеншчыны - ў вёсцы Несьцеравічы Ваўкавыскага павету. (Ці ў вёсцы Шэйпічы каля Ружан Пружанскага раёна? Шаблён:Удакладніць)
Двайное прозьвішча (узяў ужо ў сталым веку) у яго ад бацькі (па мячы) - Івана (Яна) Андрэевіча Забэйды зь вёскі Несьцяровічы, і маці (па кудзелі) - Аляксандры Феліксаўны Суміцкай зь вёскі Шэйпічы. Дзяцей у сям'і было сямёра. Большасьць памерла зусім малымі. Калі Міхал меў паўтара гады памёр бацька.
Скончыў Зельзінскую аднаклясную школу. Потым навучаўся ў двухкляснай царкоўна-прыхадской школе ў Галоўчыцах. Скончыў у 1914.
У 1914 ён паступае ў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю. Праз год, калі набліжаўся фронт першай сусьветнай вайны, сэмінарыя эвакуявалася ў Смаленск, куды пераехаў таксама Міхась Забэйда. Скончыў у 1918 і выехаў у Сыбір.
[рэдагаваць] Сыбір, Манчжурыя
1918-1920 гг. - Праца настаўнікам у сяле Усьць-Калманскае, што каля Барнаула. Ствараў хоры і драматычныя гурткі.
У 1920 годзе ў выніку грамадзянская вайны Забэйда-Суміцкі апынуўся на станцыі Вэйшахэ Кітайскай усходняй чыгункі, дзе атрымаў пасаду настаўніка. Прыезд у Харбін. Сыстэматычная праца над пастаноўкай голаса. Закончыў эканамічнае адзьдзяленне юрыдычнага факультэту (ці эканамічны факультэт? Шаблён:Удакладніць) Харбінскага расейскага ўнівэрсытэту. Саліст Харбінскай опэры. Дэбютаваў у ролі Ленскага ў опэры "Яўген Анегін". Адначасова пачаў браць урокі сьпеваў і тэорыі музыкі. Ягонай першай настаўніцаю была Юлія Платніцкая (ці Плотніцкая? Шаблён:Удакладніць), якая ня раз выступала разам зь Фёдарам Шаляпіным.
У 1929 годзе скончыў універсітэт. У гэты час у яго ўжо ёсьць вопыт і пяяньня ў дзіцячых хорах, і самастойнага авалодваньня музычнымі інструмэнтамі (скрыпка, гітара, мандаліна, балалайка, губны гармонік). Яму прапаноўваюць асіпірантуру ў Харбіне, а ён едзе ў Харбінскую опэру, салістам. За тры гады, аддадзеных Харбінскай опэры, ён выступаў ў "Фаўсьце", выконваў ролі Альфрэда ў "Травіяце" і Герцага ў "Рыгалета", а ўсяго падрыхтаваў пятнаццаць партыяў, прычым нязьменна сьпяваў на мове арыгіналу.
[рэдагаваць] Італія
1932. Пераезд у Італію. Праца ў Мілянской опэры. На сцэне "Ля Скала" сьпяваў на 16-ці мовах. Сустрэча з Леанідам Собінавым, слухае Шаляпіна, вучыцца ў Фэрнанда Карпі. Канцэртуе ў Мілянскай кансэрваторыі, гастралюе па Італіі, выконвае тэнаровыя партыі на сцэне "Ля Скала".
[рэдагаваць] Польшча
1935-1936. Пераезжае ў Польшчу. Выступае салістам у Познаньскім опэрным тэатры, Варшаўскім вялікім, у Вільне, Празе. Працуе салістам на Варшаўскім радыё.
1935 (ці 1936? Шаблён:Удакладніць) М. Забэйда-Суміцкі выступае ў беларускіх гарадох (Ружаны, Беласток, Баранавічы, Берасьце, Горадня), па ўсёй Польшчы (Варшава, Познань) і далей, шырэй - Літва, Латвія, Чэхаславаччына. Яго першы канцэрт з нагоды прыезду на бацькаўшчыну адбыўся ў Ружанах, блізкіх з Шэйпічамі, роднай вёскай сьпевака У канцэрце сярод клясічных твораў прагучала і беларуская калыханка, якую калісьці сьпявала яго маці
Хаця на працягу сэзона 1935-1936 ён блішчэў у галоўных партыях опэр Галька С. Манюшкі, Юлій Цэзар Г. Ф. Гендля, Барыс Гадуноў М. П. Мусаргскага, Яўген Анегін П. І. Чайкоўскага і іншых, ад далейшага супрацоўніцтва з тэатрам сьпявак адмовіўся. Канфлікт узнік на глебе нацыянальнага пытаньня: Міхась Забэйда-Суміцкі ніяк не жадаў называць сябе вялікім польскім сьпеваком, прызнаючы толькі адно права — звацца беларускім. Ён пераехаў ў Варшаву, дзе займаўся актыўнай канцэртнай дзейнасьцю, у тым ліку і на радыё. Гастролі праходзілі па гарадах Польшчы (у тым ліку Заходняй Беларусі), Латвіі, Эстоніі. Акрамя клясічныга рэпэртуару М. Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў. Польскае радыё не жадала прапускаць беларускія песьні менавіта як беларускія, яны маглі гучаць толькі пад назвай "палескія", "рэгіянальныя", "людовыя". Цэнзураваньне рэпэртуару выдатнага сьпевака не аднойчы прыводзіла да выкрэсьліваньня з канцэртных праграм "Лявоніхі", "Маладога дубочка" і іншых, часьцяком не пакідаючы ніводнай беларускай песьні.
У 1936 годзе прэзентацыі клясічнага беларускага рэпэртуару адбыліся ў культурнай сталіцы краю — Вільні. Сумесныя канцэрты М. Забэйды і хору Р. Шырмы адбыліся: першы — у рамках вечара беларускай паэзіі і песьні 15 сакавіка, другі — на сьвяце "Дня беларускай культуры" 13 сьнежня. "Віленскія гастролі" Забэйды адбыліся і ў 1937 годзе.
1938 год стаў вельмі плённым на шматлікія радыёканцэрты, гастрольныя туры (Баранавічы, Беласток, Бярэсьце, Гародня, Вільня, Ліда, Камянец, Сасноўка). Беларуская частка канцэртаў складалася з рамансаў і песень Манюшкі, Туранкова, Чуркіна, Аладава, Галкоўскага, Грачанінава, Казуры. Радыёвыступы Забэйды-Суміцкага трансьляваліся ў Парыжы, Празе, Нью-Ёрку, Лондане і іншых гарадах.
Менавіта ў гэты перыяд сьпеваку ўдалося наладзіць у польскім адзьдзяленьні фірмы "Odeon" запіс першай з шэрагу грампласьцінак з апрацоўкамі беларускіх народных песень. Аднак ужо з канца 1938 года яго нацыянальна-асьветніцкая дзейнасць усё болей і болей абмяжоўвалася польскімі ўладамі. У сьнежні быў забаронены канцэрт сьпевака ў Вільні. Выступленьне ўдалося арганізаваць ва унівэрсытэцкай "Зале Сьнядэцкіх" толькі з дапамогаю Беларускага студэнцкага саюза Унівэрсытэта імя Стэфана Баторы, які скарыстаў права "экстэрытарыяльнасьці" віленскага унівэрсытэту. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны канцэртная дзейнасьць М. Забэйды-Суміцкага на тэрыторыі польскай дзяржавы спынілася, а ваенныя дзеяньні, якія пачаліся з бамбёжак у першую чаргу Варшавы, "перасялілі" сьпевака ў чэскую Прагу. Падчас бамбардзіроўкі гітлераўцамі Варшавы ў 1939 годзе Міхась Забэйда быў кантужаны.
[рэдагаваць] Чэхія
З траўня 1940 году і да канца жыцьця родным горадам для яго воляю лёсу стала Прага. 12 сьнежня 1940 года адбыўся ў Празе першы канцэрт беларускага сьпевака. Вымушаны ён быў канцэртаваць, ня маючы сродкаў да жыцьця. Забэйда быў салістам Нацыянальнага тэатру, пазьней займаўся пэдагагічнай і канцэртнай дзейнасьцю. У Празе М. Забэйду-Суміцкага запрашаюць на сталую працу ў Нацыянальны тэатар і 12 кастрычніка 1940 года адбыўся ягоны першы канцэрт там.
А рэпэртуар М. Забэйды-Суміцкага на той час ужо складала і сусьветная клясыка (Моцарт, Шубэрт, Бэтховэн, Чайкоўскі, Манюшка), і творы чэскіх кампазытараў (Дворжак, Новак, Сьметана), і сваіх суайчыньнікаў (Галкоўскі, Аладаў, Туранкоў, Чуркін), і беларускі ды украінскі фальклёр. Ён сьпяваў на 16 мовах, а на працягу аднаго канцэрту нярэдка выконваў песьні на дзесяці мовах, прычым ніколі не дазваляў сабе зазіраць у тэксты. Праца ў Народным тэатры, выкладаў спевы ў музычнай акадэміі.
1944 г. Апошні пад час вайны канцэрт быў у Вільне ў Гарадзкім тэатры. Пасьля вяртаньня ў Прагу быў арыштаваны гестапа і заключаны ў астрог. Абвінавачваўся ў тым, што сьпяваў рускія і беларускія творы. Быў вызвалены адтуль у 1945 г. Чырвонай арміяй. І адразу ж КДБ распачаў на яго палітычную справу, абвінавачваючы ў супраце з фашыстамі, якое было афіцыйна скасаванае толькі ў 1950 г.
Па вайне славуты геній сцэны застаецца жыць у Чэхаславаччыне, выступае з канцэртамі, запісваецца ў студыях, займаецца выкладчыцкай дзейнасьцю.
[рэдагаваць] Апошнія гады жыцьця
Толькі адзін раз, падчас хрушчоўскай адлігі ў 1963, яго запрасілі ў Савецкую Беларусь. Яго апекуны клапаціліся, каб у кассах практычна не было квіткоў, і тады ў паўпустыя залі прыводзілі салдатаў тэрміновай службы. І ўсё такі гэта быў проста фурор: аншлягавыя канцэрты ў Менску, Горадні, Ваўкавыску, Слоніме, Лідзе, Баранавічах, Віцебску, Магілеве, Гомлі.
У кастрычніку 1965 года мастак езьдзіў на Беласточчыну па запрашэньні ГП БГКТ (што гэта? Шаблён:Удакладніць) з мэтай правядзеньня канцэртаў у беларускім асяродзьдзі. Сьпявак прыехаў з сваім акампаніятарам чэхам Здэнкам Кожынам. У канцэртным залі Варшаўскай філярмоніі з спэцыялістамі "Польскіх награнь" і акампанэмэнтам славутай лодзінскай капэлы мандаліністаў пад кіраўніцтвам Эдуарда Цюкшы запісвалі грампласьцінку беларускіх народных песень у выкананні Забэйды па заказе ГП БГКТ.
Цяжка і доўга хварэў. У Празе яго наведвалі: М. Танк, Я. Брыль, У. Караткевіч, А. Лойка, А. Гарадзіцкі, С. Грахоўскі. Ён ліставаўся зь Янкам Брылём, Уладзімірам Караткевічам, Нілам Гілевічам.
Памёр у Празе 21 сьнежня 1981 года. Пахаваны ў Празе на праскіх Альшанскіх могілках побач зь Пётрам Крэчэўскім і Васілём Захаркам — прэзідэнтамі Беларускай Народнай Рэспублікі. На магіле помнік з надпісам на чэскай і беларускай мовах.
Свой багаты архіў ён разам зь бібліятэкаю паводле запавету пакінуў Беларусі. Цяпер некалькі тысяч дакумэнтаў, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Забэйды, захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве літаратуры й мастацтва .
[рэдагаваць] Літаратура пра яго
- У 48-54 нумарах Пружанскай раёнай газэты "Раённыя будні" апублікована цыкл артыкулаў пра яго жыцьцё і творчасьць.
- Шаблён:Удакладніць
[рэдагаваць] Дыскаграфія
- дыск, дзе славуты тэнар сьпявае ў суправаджэньні аркестра (MUZA, 1965).
- лонгплэй Забэйды-Суміцкага выдавала ў 60 -х гадох яшчэ й тамтэйшая фірма "Pahonia-records". Гэта было, бадай, самае дыхтоўнае выданьне - з выдатным гукам, у зграбнай кардонавай вокладцы.
- Міхась Забэйда-Суміцкі прэзэнтаваў самому Уладзімеру Караткевічу, а той - Станіславу Цярохіну, з рук якога спадчыну ўжо ўзяў сын Уладзімір, два выданьні Забэйдавых сьпеваў ад чэшскіх фірм ("SUPRAFON", 1968). Адзін зь іх (фармату grand) утрымлівае 6 гішпанскіх і 6 беларускіх народных песень, а другі (фармату giant) складаецца з 17 беларускіх песень і рамансаў, дзе захаваны таксама ўласны твор сьпевака на вершы Максіма Танка. На абодвух гэтых кружэлках нашаму земляку акампануе яэскі піяніст Альфрэд Голечак.
- Шаблён:Удакладніць