Мікалай Улашчык
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мікалай Улашчык (14 лютага 1906 - 22 лістапада 1986) - беларускі гісторык і археоляг.
Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёк ад Менску, у сям'і заможнага селяніна.
Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.
У 1930 годзе на вайсковых зборах быў арыштаваны ў сувязі са справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства, пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.
Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 г.
Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.
Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб'екта.