Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Нацыянальны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі.
Музыка Уладзімера Тэраўскага. Словы Макара Краўцова.
- Мы выйдзем шчыльнымі радамі
- На вольны родны свой прастор.
- Хай воля вечна будзе з намі,
- А гвалту мы дамо адпор!
- Няхай жыве магутны, сьмелы
- Наш беларускі вольны дух.
- Штандар наш бел-чырвона-белы,
- Пакрый сабой народны рух.
- На бой! За шчасьце і за волю
- Народу слаўнага свайго!
- Браты, цярпелі мы даволі,
- На бой — усе да аднаго!
- Імя і сілу беларуса
- Няхай пачуе й убачыць той,
- Хто сьмее нам нясьці прымусы
- I першы выкліча на бой.
- Браты, да шчасьця мы падходзім:
- Хай гром грыміць яшчэ мацней!
- У крывавых муках мы народзім
- Жыцьцё Рэспублікі сваёй!
[рэдагаваць] Варыяцыі
Існуе таксама іншая вэрсія першага куплету:
- Мы выйдзем шчыльнымі радамі
- На вольны родны наш прастор.
- Хай воля вечна будзе з намі,
- А гвалту мы дамо адпор!
Другога:
- Хай аджыве закамянелы
- Наш беларускі вольны дух.
- Штандар наш бел-чырвона-белы,
- Пакрыў сабой народны рух!
Чацьвертага:
- Імя і сілу беларуса
- Няхай пачуе й бачыць той,
- Хто сьмее нам нясьці прымусы
- I першы выкліча на бой.
Пятага:
- Браты, да шчасьця мы падходзім:
- Хай гром грыміць яшчэ мацней!
- У крывавых муках мы адродзім
- Жыцьцё Рэспублікі сваёй!