Мадэрнізм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мадэрні́зм (ад анг. modern, фр. moderne – сучасны, ня блытаць з мадэрнам) — агульная назва шматлікіх нерэалістычных стыляў і накірункаў у мастацтве першай паловы XX стагодзьдзя, такіх, як фавізм, экспрэсыянізм, кубізм, футурызм, прымітывізм, абстракцыянізм, сюррэалізм ды шмат іншых. Агульныя ўласьцівасьці усіх гэтых стыляў — адмова ад выяўленьньня рэчаіснасьці, фармалізм, індывідуалізм. Творы мадэрністаў звычайна ў большай ступені адлюстроўваюць унутраны сьвет аўтара, чым навакольную рэальнасьць, і разьлічаныя на эмацыянальнае, падсьвядомае ўспрыманьне. Тэарэтычнай базай мадэрнізму зьяўляюцца філасофскія ідэі Ф.Ніцшэ, З. Фройда, М. Хайдэггера ды іншых прадстаўнікоў неклясычнае філасофіі.