Кастусь Быліч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бы́ліч, Касту́сь (Канстанцін Фёдаравіч Быліч)- заслужаны артыс БССР, актор Купалаўскага тэатра.
[рэдагаваць] Дзяцінства
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1906 г. у Іван-горадзе Люблінскай губэрн Нова-Александрыйскага павета ў сялянскай сям’і. У 1915 годзе, ратуючыся ад нямецкай акупацыі, ён разам з маці, братамі і сястрой пераехаў з Брэст-Літоўска ў Калугу, дзе пачаў вучыцца ў школе. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча ў час канікул працаваў табэльшчыкам на будоўлі, забесьпячэнцам, канторшчыкам. У 1921 годзе, пасьля вяртаньня з фронту бацькі, сям’я Былічаў пераяжджае ў Мінск, дзе Кастусь уладкоўваецца вучнем садавода ў Лошыцу. Праз год ён паступае ў Мінскую школу 2-ой ступені Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі. Вучобу сумяшчае з заняткамі ў драмгуртку пад кіраўніцтвам М. Кавязіна.
[рэдагаваць] Творчая дзейнасць
Захапленьне тэатрам прывяло Кастуся ў трупу знакамітага Ўладзіслава Галубка, дзе ён са сваім сябрам У. Дзядзюшкам спачатку ўдзельнічаў у масоўках і эпізадычных ролях, а з 1925 года быў залічаны акторам вандроўнага тэатра, які пазьней стаў называцца Трэці Беларускі драмтэатар. Прыгожы, высокі, плястычны, вельмі арганічны ў паводзінах, шчыры ў пачуцьцях, Быліч хутка стаў выконваць у тэатры галоўныя ролі, першай з якіх стала роля вольналюбівага плытагона Андрэя ў аднайменным спэктаклі па п’есе Галубка. У БТД-3 актор стварыў каля 20 рознаплянавых вобразаў, лепшыя з якіх: моцны духам батрак Ігнат Шворын з п’есы польскага драматурга Б. Гарчынскага “У ліпнёвую ноч”, камуніст Сьцяпан Глоба ў спэктаклі “Ярасьць” Я. Яноўскага, кулак Певень з п’есы “Дыктатура” І. Мікіценкі, кар’ерыст Бялкоўскі ў “Маім сябры” М. Пагодзіна, інжынэ-контррэвалюцыянэр Савіцкі са спэктакля “Контратака” Дз. Курдзіна, гадзінных спраў майстра Карфункель – пачвара, якая ўвасабляе ідэалёгію фашызму, у спэктаклі “Гадзіншчык і курыца” І. Качаргі. Бліскуча выканаў Быліч ролю Фэрдынанда ў пастаноўцы “Каварства і каханьне” па п’есе Ф. Шылера, дзе “трагедыя каханьня ператварылася ў трагедыю сацыяльную, рамантычная прыўзьнятасьць, узвышанасьць шылераўскага героя ўдала спалучылася з рамантычнай узвышанасьцю акторскай індывідуальнасьці”.
Кіпучая жыцьцядзейнасьць і энэргія мастака патрабавалі выхаду ў розных накірунках творчасьці. Ён выступаў як канфэрансье, дэкламатар, танцор. Вельмі любіў маляваць і ўвесь вольны час аддаваў гэтаму захапленьню.
У час рэпрэсій 1937 г. БТД-3 у Гомелі быў расфарміраваны, а Быліч і іншыя актор пераведзены ў БТД-1. У пастаноўках Купалаўскага тэатра актор яшчэ раз сцвердзіў сябе выдатным майстрам пераўвасабленьня ў вобразах пана Ендрыхоўскага ў спэктаклі “Партызаны” К. Крапівы і Аляксандра – “Дурная для іншых, разумная для сябе” Лопэ дэ Вэгі. Калі б не трагічны лёс, Кастусь Быліч меё бы ўсе магчымасьці стаць адным з карэфеяў беларускай сцэны.
[рэдагаваць] Сьмерць
Кастусь Быліч загінуў 24 кастрычніка 1944 г. пад час чыгуначнай катастрофы пры рээвакуацыі тэатра з Томска ў Мінск.