Звычайны канюк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
?
Звычайны канюк |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|
Звычайны канюк (лацінская назва: Buteo buteo) — птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства ястрабіных (Accipitridae). Звычайны канюк з'яўляецца самай распаўсюджанай птушкай з атраду сокалападобных у Цэнтральнай Еўропе.
Звычайны канюк вельмі лёгка прыстасоўваецца да асяроддзя: без цяжкасцей адаптуецца да новых жыццёвых арэалаў і хутка змяняе свае харчавальныя звычкі. Сустракаецца на працягу круглага году практычна ва ўсіх геаграфічных ландшафтах: ад раўнін да гарыстый мясцовасці і ад урэдзь а ўрэдзь заселеных мясцін да ўскраін буйных гарадоў.
Распазнаць звычайнага канюка ў небе няцяжка па характэрнаму лунальнаму палёту, шырокіх закругленых крылах і адносна кароткаму круглаватаму хвасту. Афарбоўка пер'я птушкі дастаткова пераменная: ад амаль што цалкам у белы колер афарбаваных асобін да цёмна-бурых экзэмпляраў. Пры гэтым не назіраецца ніякая залежнасць паміж геаграфічнымі варыяцімі і афарбоўкай птушкі. Гэтая адметная рыса асабліва яскрава адлюстравана у французскім варыянце назвы птушкі — Buse variable (канюк пераменны). Варыятыўны характар афарбоўкі пер'я звычайнага канюка выклікае падчас цяжкасці ў адназначнай класіфікацыі птушкі, асабліва для назіральніка без вопыту. Распазнаць птушку можна таксама па характэрнаму далёка ў асяроддзі чутнаму крыку канюка, які чымсці нагадвае гук "хьее" альбо "кііі".
Гнёзды звычайныя канюкі в'юць амаль што заўсёды ў лесе і ахоціцца на адкрытых навакольных тэрыторыях, напрыклад, палях. У спектрум здабычы звычайнага канюка ўваходзяць дробныя млекакормчыя: пераважна палявыя мышы; харчуецца таксама маладымі птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, казюлькамі ды чарвякамі і нават здыхлінай. На ахвяру кідаецца з сідзячага становішча і дастаткова рэдка з нізкага шукальнага палёту.
У сакавіку альбо сярэдзіне красавіка самка кладзе 2-4 яйкі, наседжвае патомства без выключэнняў толькі самка, працяг наседжвання складае 33-35 сутак, птушаняты пачынаюць пакідаць гнёзды праз 40-50 дзён з моманту кладкі яек.
Колькасць папуляцыі звычайнага канюка як правіла залежыць ад колькасных паказчыкаў папуляцыі палявых мышэй адпаведнага жыццёвага арэалу. Пры невялікай колькасці палявых мышэй значна павялічваецца квота птушак, якія не адкладваюць яйкі і не наседжваюць патомства.
Узрост птушкі можа дасягаць дваццаці год, ў няволі звычайны канюк дасягае нават значна большага ўзросту. Звычайная даўжыня цела дарослай птушкі — 51-57 сантыметраў, размах крылаў — ад 110 да 130 сантыметраў. Вялікімі групамі птушкі збіраюцца толькі ў час пералёту на зімнія кватэры. Па знешнім выглядзе звычайнага канюка дастаткова лёгка пераблытаць з касматаногім канюком (Buteo lagopus).