Драгічын
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Драгічын (па-руску: Дрогичин) — горад і раённы цэнтр Брэсцкай вобласці ў Беларусі на Палессі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў Метрыцы ВКЛ пад 1452 годам як сяло Давячоравічы ў Пінскім старастве, у той час праз паселішча праходзіла дарога з Брэста на Валынь. Граматай 1450-ых – 1460-ых гадоў пінскі князь Юрый Сямёнавіч надаў частку даніны з сяла на карысць царквы ў Дружылавічах, на якую жыхары Давячоравіч павінны былі даваць 2 вядры мёду. У 1552 годзе згадваецца Давячораўскае войтаўства. У пачатку 17 стагоддзя сялом валодаў Леў Сапега. У 1619 годзе Сапега перадаў Давячоравічы Нявельскім, якія ў 1623 годзе заснавалі тут царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для сяла статус мястэчка. Упершыню згадваецца як Драгічын ці Дарагічын у 1655 годзе. У другой палове 17 стагоддзя згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак. У 1749 годзе пінскі маршалак Ажэшка заснаваў тут францысканскі кляштар. У 1778 – 1779 гадах у Давячоравічах 68 дамоў і 416 жыхароў, а само паселішча звалася горадам. У канцы 18 стагоддзя згадваецца Давячораўскае графства.
Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінава, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.
[рэдагаваць] Экалогія
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічыншчына раптоўна апынулася ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыёактыўным фонам. Сёння пляма радыёактыўнага забруджання цягнецца па Драгічынскаму раёну трымя кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5-7 кіламетровай паласы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім напрамку [1]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.
[рэдагаваць] Адукацыя
- Драгічынскае дзяржаўнае ПТВ №163 сельскагаспадарчай вытворчасці