Вусач
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вусач (па-лацінску: Barbus barbus) — рыба сямейства карпавых атрада карпападобных.
Пашыраны ў многіх рэках Еўропы. У Беларусі ёсць у рэках басейна Нёмана, Дняпра і Буга; жыве на ўчастках рэк з галечным і камяністым грунтам і хуткай плынню; занесены ў Чырвоную кнігу. Мясцовыя назвы: на Дняпры — мірон, радзей марэна, марона, на Нёмане — келб, або марскі келб. Даўжыня 40 – 60, часам да 90 см, маса 2 – 3, зрэдку да 10 кг. Цела доўгае, амаль цыліндрычнае, спінка зеленавата-жаўтаватая, аліўкава-зялёная, брушка белаватае, бураватае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія чырванаватыя. На рыле 4 вусікі (адсюль назва). Корміцца чарвямі, лічынкамі насякомых, малюскамі, ракападобнымі, воднымі раслінамі. Мяркуюць, што ікра ядавітая. Каштоўны прамысловы від.
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»