Васіль Сыдар-Шэлест
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сыдар-Шэлест Васіль (па-ўкраінску Cидор-Шелест Василь) (24 лютага 1910 – 14 красавіка 1949) – украінскі вайсковы дзеяч, палкоўнік УПА, камандзір УПА-Захад. Псэўданімы – Шэлест, Конрад, Краўс, Зоў, Лесавік, Расьціслаў Вышыты.
Нарадзіўся ў сяле Спасаў Сакальскага раёну Львоўскае вобласьці ў сялянскай сям’і. Быў вучнем гімназіі ў Сакалі да 1928 году, скончыў гімназію ў Перамышлі ў 1931 годзе. Сябра “Пласту” і АУН. Школу падхарунжых у польскім войску ня скончыў па прычыне палітычнага канфлікту. Вязень польскіх астрогаў (1935, 1937 – 1939). Вайсковы рэфэрэнт Краёвай экспазытуры Паўночна-заходніх украінскіх земляў у 1936 годзе, арганізатар баявых групаў АУН “Ваўкі”, вайсковы рэфэрэнт Краёвай экспазытуры Заходніх украінскіх земляў у 1940 годзе, у 1941 годзе выкладчык вайсковых курсаў АУН у Кракаве. Удзельнік Другога Вялікага збору АУН у Кракаве, удзельнік легіёну “Нахтыгаль” і камандзір сотні 201-га батальёну ў званьні паручніка (1941 –1942). Член Краёвага вайсковага штабу УПА на Паўночна-заходніх украінскіх землях летам 1943 году, Галоўнай Рады АУН са жніўня гэтага ж году. Сябра Галоўнага вайсковага штабу УПА, падвышаны да званьня маёра 8 ліпеня 1943 году, краёвы камандзір УПА-Захад (1944 – 1949).
Узнагароджаны Срэбраным Крыжом Баявой Заслугі другой клясы ў 1945 годзе. Сябра Проваду АУН з 1947 году, краёвы праваднік АУН Карпацкага краю, генэральны судзьдзя АУН. Украінская галоўная вайсковая рада прысвоіла яму званьне палкоўніка УПА ў 1946 годзе. Намесьнік галоўнага камандзіра УПА.
Загінуў у баі з войскамі НКВД у Перагінскім раёне на Івана-Франкоўшчыне каля рэчкі Лімніца.