Бітва пры Хехстэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бітва пры Хэхстэ адбылася 20 чэрвеня 1622 года. Паміж войскамі пратэстантаў і Каталіцкай лігі. Яна скончылася паразай пратэстанцкіх войскаў якімі кіраваў Хрысціян Брунсвікскі. Кіраўнік пратэстанцкіх войскаў у чэрвені 1622 года з 15.000 жаўнерамі рушыў з Вестфаліі ў накірунку Гессен-Дармштадта з мэтай аб’яднання з войскамі фон Мансфельда. 20 чэрвеня, пад час пераправы ракі Мэн каля мястэчка Хехсхэ, пратэстанты спаткалі падыходзячае каталіцкае войска пад кіраўніцтвам фон Ціллі (25.000 жаўнераў). Войскі пратэстантаў адбілі некалькі атак, але пад час бойкі, узнікла паніка на пераправе. Многія з пратэстантаў патанулі ў рацэ. Князь Брунсвіка спрабаваў узнавіць контратаку на войскі Мансфельда, але большая частка пяхоты загінула ці атрымала раны, многа жаўнераў трапіла ў палон. Увесь абоз і зброя войска князя Брунсвіка трапіў у рукі войск Лігі. Пратэстанты страцілі 2 000 забітымі і параненымі, страты войска Ціллі былі мінімальнымі.