Бітва пры Вімпфене
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бітва пры Вімпфене адбылася 6 траўня 1622 года.
Войска Каталіцкай лігі ўзначаленае фон Ціллі і de Córdoba перамаглі пратэстанцкае войска ўзначаленае фон Мансфельдам і Георгам Фрыдрыхам.
Пасля страты сталіцы Чэхіі Прагі (бітва на Белай Гары), марграб бадэнскі Георг Фрыдрых вырашыў працягваць барацьбу супраць Ціллі і de Córdoba і даць бітву пад Вімпфенам. У пачатку траўня сілы князя Брунсвіка прыйшлі з поўначы ад ракі Некар і збіраліся далучыцца да войска пратэстантаў. Гэта была добрая навіна для фон Мансфельда і марграба Георга Фрыдрыха, якія збіралісь аб'яднаць свае войскі перад галоўнай бітвай. Для таго каб выйграць час паспрабаваць падзяліць аб'яднанае каталіцкае войска, фон Мансфельд перайшоў Некар каля Хейдэльбурга, у той час калі Георг Фрыдрых рухаўся на ўсход уздоўж ракі каб перайсці яе пад Вімпфенам. План не атрымаўся, Ціллі і de Córdoba не падзялілі войска а рушылі за 14.000 жаўнерамі войска марграба Георга Фрыдрыха і сустрэлі яго пад Вімпфенам. Значна слабейшае колькасцю войска марграба акапалася на ўзвышшу за вёскай. Пратэстанты аказалі эфектыўны адпор, падтрыманы артылерыяй. Сітуацыя змянілася калі адна з контратак іспанцаў прывяла да выбуху абозу пратэстантаў. Узвышанае поспехам войска каталікоў ударыла на ўзвышша і разбіла пратэстанцкае войска. Марграб Георг Фрыдрых збег у Штутгарт з невялікай колькасцю застаўшыхся жаўнераў. Адначасова фон Мансфельд спрабаваў дайсці да князя Брунсвіка які заняў пазіцыі над Менэм. Кардоба і Ціллі спрабавалі дагнаць Мансфельда каб не дапусціць аб'яднанне войскаў пратэстантаў.