Беларусьфільм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Беларусьфільм — галоўная кінастудыя Беларусі.
Заснаваная ў 1924 годзе за назовам Савецкая Беларусь у Ленінградзе, кінастудыя пераехала ў Менск у 1939 годзе. Вытворчасьць фільмаў была пярэрваная вайной і працягнутая ў 1946 годзе, калі студыя атрымала сваю сучасную назву.
За савецкімі часамі студыю празвалі Партызанфільм з-за выхаду вялікай колькасьці стужак прысьвечаных барацьбе савецкіх партызан супраць нацысцкай акупацыі. Кінастудыя таксама вядома й сваімі дзіцячымі фільмамі.
Пераважная колькасьць прадукцыі — па-расейску.