Абмеркаваньне:Беларуская Праваслаўная Царква
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Што такое "экзархат"? Штосьці накшталт "падпарадкоўваецца"?
- Экзархат - царкоўная акруга з пэўным узроўнем самакіраваньня. Нешта накшталт правінцыі з намесьнікам. AntonBryl 09:32, 17.верасьня.2006 (UTC)
Штосці мала ў вас манастыроў: я налічыў на сайце Беларускага Экзархату згадванне аб 4 мужчынскіх і 8 жаночых па стану на 2002 год.
- Можа й так... Зараз спраўджу і падпішу нават. --Aliaks 14:53, 17.верасьня.2006 (UTC)
- Ніякай кананічнай "Беларускай Праваслаўнай Царквы" не існуе. Ёсьць кананічны "Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату". Калі будзе дадзены аўтаномны статус, як Ўкраінскай Праваслаўнай царкве, тады так можна пісаць. Беларуская Праваслаўная царква — гэта "сталбленьне" мейсца Маскоўскім Патрыярхатам, назва неафіцыйная, абіходная. Пад назваю "Беларуская Праваслаўная царква" мусіць месьціцца старонка неадназначнасьцяў з накіраваньнем на Беларускі экзархат і на розныя самаагалошаныя беларускія аўтакефаліі. — W.V.-S. 22:16, 17.верасьня.2006 (UTC)
- Мушу Вас расчараваць: Беларуская Праваслаўная Царква — галоўная і афіцыйная назва экзархата. Гэта замацавана юрыдычна ў статуце. Калі хто-небудзь захоча стварыць царкву з такой назвай - у яго гэтага не атрымаецца, бо суд будзе на баку БПЦ - яна першая выкарыстала такі назоў. Аўтаномія таксама безумоўна назіраецца - япіскапы і сьвяшчэньнікі высьвячаюцца самастойна. Толькі міра ня варыцца ды памінаецца маскоўскі патрыярх. Да таго ж БПЦ - самая кананічная з усіх беларускіх праваслаўных цэркваў, бо знаходзіцца ў бясспрэчных эўхарыстычных зносінах з усімі памеснымі цэрквамі. Гэта факты. Наконт тэарэтычнага ўтварэньня аўтакефаліі можна глянуць, напрыклад, тут. З гэтай прычыны я пляную стварыць старонку Праваслаўная царква на Беларусі, у якой будзе пералічана гісторыя праваслаўя і зроблены спасылкі на сучасныя БПЦ, БАПЦ і г.д. Гэтак жа зроблена ў энцыкляпэдычным даведніку "Рэлігія і царква на Беларусі" Мн.2004 --Aliaks 06:21, 18.верасьня.2006 (UTC)
-
-
- Вось толькі ня трэба мне расказваць казкі. Украінская Праваслаўная царква выдзелена з Маскоўскага патрыярхату і мае кананічны сатус аўтаномнай царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхату. Беларускі Экзархат утвораны ў складзе Маскоўскага Патрыярхату. Калі Маскоўскі Патрыярхат выдзеліць са свайго складу Беларускі Экзархат і надасьць яму назву Беларуская Праваслаўная Царква — тады і бедзе тая назва, якая ёсьць у артыкуле. Тое, што дзяржава рэгіструе статут Республиканского религиозного объединения "Белорусская Православная Церковь" "Белорусский Экзархат Московского Патриархата" ня мае ніякага дачыненьня да кананічнага права. Суды, самую ці ня самую кананічнасьць мы тут не разглядаем. Гаворка ідзе пра няправільную назву. Заўтра я зарэгіструю статут Общества Вселенская Империя "Император в изгнании" і з гэтага я стану Імпэратарам Сусьвету? Назву трэба памяняць. — W.V.-S. 22:19, 18.верасьня.2006 (UTC)
-
-
-
-
- Я тут казкі не расказваю. Магу прадэманстраваць пячатку прыхода - там напісана толькі "Беларуская Праваслаўная Царква". Такім чынам, як Вы і сказалі, РПЦ выдзеліла са свайго складу экзархат і надала яму афіцыйную назву - "Беларуская Праваслаўная Царква" і пэўную аўтаномнасць (хоць і меншую, чым УПЦ МП). Але ўсе размовы - пустыя. Бо існуе ў Беларусі такая арганізацыя - "Беларуская Праваслаўная Царква" (хоць яе назва Вам і не падабаецца) - і ёй прысьвечаная гэтая старонка. А ёсьць Праваслаўная царква на Беларусі, якая можа налічваць некалькі розных юрысдыкцыяў, у тым ліку і з назвай "Беларуская Праваслаўная Царква". --Aliaks 23:12, 18.верасьня.2006 (UTC)
-
-