Атрактар Лорэнца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Атрактар Лорэнца — вынаходніцтва Эдварда Лорэнца 1963 году, нелінейная трохвымерная дэтэрмінаваная дынамічная сыстэма вытворная ад спрошчаных ураўненьняў канвэкцыйных аваротаў, што паўстаюць ў дынамічных ураўненьнях зямной атмасфэры. Пры пэўным наборы парамэтраў сыстэма паводзіць сябе хаатычна і дэманструе тое, што сёньня называюць дзіўным атрактарам; гэта было пацьверджана Ў. Такерам у 2001 годзе. Дзіўны атрактар у дадзеным выпадку — гэта фрактал вымера Гаўсдорфа паміж 2 і 3. Грасбэргер (1983) ацаніў вымер Гаўсдорфа як роўны 2.06 ± 0.01 і карэляцыйны вымер як роўны 2.05 ± 0.01.
Сыстэма працуе таксама ў лазэрах, дынама-машынах і своеасаблівых вадзяных колах.
дзе σ гэта лік Прандтля, а r гэта лік Рэйналдза. σ,r,b > 0, але звычайна σ = 10, b = 8 / 3 і значэньні r дыфэрэнцыраваныя . Сыстэма паводзіць хаатычна для r = 28, але дэманструе завілыя пэрыядычныя арбіты для іншых значэньняў r. Напрыклад, пры r = 99.96 яна ўяўляе сабой T(3,2) тарычны вузел.
Форма атрактару Лорэнца магчыма натхніла на назву эфэкту матылька ў тэорыі хаосу.