Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР, па-ангельску: Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD) - гэта міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае разьвітыя краіны, што прызнаюць прынцыпы дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Яна была створаная ў 1948 г. як Арганізацыя эўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (АЭЭС) дзеля дапамогі рэалізацыі Пляну Маршала па рэканструкцыі Эўропы пасьля Другой Сусьветнай вайны. Пазьней удзел у арганізацыі быў дазволены і для неэўрапейскіх краінаў, і ў 1961 г. АЭЭС была ператвораная ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.
Зьмест |
[рэдагаваць] Мэты і дзейнасьць
Арганізацыя яўляе сабой плятформу для ўрадаў для абмену досьведам, дыскусіі па актуальных пытаньнях, каардынацыі ўнутранай і зьнешняй палітыкі. Гэта міжнародны форум для пабудовы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і ўрадамі, выпрацаваньня базы для двух- і шматбаковых пагадненьняў.
Арганізацыяй абмену інфармацыі і аналізам займаецца сакратарыят АЭСР у Парыжы, які зьбірае інфармацыю, займаецца маніторынгам, аналізам, прагнозам эканамічнага разьвіцьця. Таксама сакратарыят займаецца дасьледваньнямі грамадзтва і дасьледваньнямі эканамічных мадэляў, экалёгіі, агрыкультуры, падаткаў і іншых сфэраў.
АЭСР закліканая спрыяць урадам у падвышэньні ўзроўню жыцьця праз эканамічны рост, забесьпячэньне фінансавай стабільнасьці, інвэстыцыі, разьвіцьцё гандлю, тэхналёгій, прадпрымальніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Яна дапамагае забясьпечваць арганічнасьць эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця, а таксама абароны навакольнага асяродзьдзя.
Ужо больш за 40 гадоў АЭСР зьяўляецца адной з буйнешых і найбольш надзейных крыніцаў параўнальнай статыстычнай інфармацыі і аналізу. Базы дадзеных АЭСР ахопліваюць сыстэму нацыянальных рахункаў, розныя эканамічныя індыкатары, працоўная сіла, міграцыя, гандаль, энэргетыка, ахова здароўя, прамысловасьць, падаткі, адукацыя, навакольнае асяродзьдзе. Шмат матар'ялаў па дасьледваньнях і аналізу публікуецца ў інтэрнэце і друку выдавецтвам OECD Publishing.
За апошняе дзесяцігодзьдзе АЭСР таксама актыўна наладжвала супрацоўніцтва зь бізнэсам, прафэсійнымі зьвязамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзкай супольнасьці.
Сярод іншага, АЭСР актыўна займаецца праблемай карупцыі. У лютым 1999 г. уступіла ў сілу Канвэнцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй.
[рэдагаваць] Генэральны сакратар
З 1996 г. сакратарыят АЭСР узначальваецца канадцам Донам Джонстанам. З чэрвеню 2006 г. генэральным сакратаром абраны мэксыканскі эканаміст Хасэ Анхель Ґурыя.
[рэдагаваць] Сябры
На дадзены момант арганізацыя мае 30 паўнапраўных сябраў. Зь іх 24 апісваюцца ў справаздачы Усясьветнага банку за 2003 як краіны з разьвітой рынкавай эканомікай.
Краіны-заснавальнікі (1961): | |
Далучыліся пазьней (з годам далучэньня): | |
|
Мальта падала заяву на ўступленьне 24 верасьня 2005.
Рэспубліка Кітай (Тайвань) мае статус назіральніка ў двух камітэтах АЭСР, але з-за спрэчнага статусу гэтай дзяржавы не зьяўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі.
Камісія Эўрапейскага зьвязу удзельнічае ў працы АЭСР побач з асобнымі краінамі ЭЗ.
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
- http://www.oecd.org and http://www.oecd.org/infobycountry for OECD's Web-старонкі па краінах-чальцах
- Канвэнцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй
- АЭЭС
- OECD's Factbook - параўнальная эканамічная, экалягічная і сацыяльная інфармацыя пра асноўныя эканомікі сьвету
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) | |
---|---|
Злучаныя Штаты Амэрыкі | Аўстралія | Аўстрыя | Бэльгія | Вугоршчына | Вялікая Брытанія | Гішпанія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Канада | Люксэмбург | Мэксыка | Нарвэгія | Нідэрлянды | Новая Зэляндыя | Нямеччына | Паўднёвая Карэя | Партугалія | Польшча | Славаччына | Турэччына | Фінляндыя | Францыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Японія | |