Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Андрэй Грамыка - Вікіпэдыя

Андрэй Грамыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Андрэй Грамыка
Павялічыць
Андрэй Грамыка

Грамы́ка, Андрэ́й Андрэ́евіч (па-расейску: Андре́й Андре́евич Громы́ко) (18 ліпеня (5 ліпеня па старым стылі) 19092 ліпеня 1989) — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат. Міністар замежных спраў Савецкага Саюзу (19571985), амбасадар СССР у ЗША (19431946), сталы прадстаўнік СССР пры ААН і адначасова намесьнік міністра замежных спраў СССР (1946 – 1948). Узначальваў дэлегацыю СССР у канфэрэнцыі ў Думбартан-Оксе па стварэньні ААН (1944), падпісаў Статут ААН.

Зьмест

[рэдагаваць] Ранейшыя гады

Нарадзіўся ў вёсцы Старыя Грамыкі на Гомельшчыне. Паходзіў зь беднага шляхецкага роду, большая частка якога ў часы Расейскай Імпэрыі была пераведзена ў падатныя станы. У афіцыйных біяграфіях пазначалася сялянскае паходжаньне і тое, што яго бацька быў селянінам, працаваўшым на заводзе. З 13 гадоў Андрэй хадзіў з бацькам на заробкі, часьцей на загатоўку і сплаў лесу. Пасьля заканчэньня сямілетняй школы Андрэй Грамыка працягнуў адукацыю, спачатку ў Гомлі (прафэсійная тэхнічная вучэльня і тэхнікум), потым у Менску (эканамічны інстытут і асьпірантура).

У 1931 годзе ажаніўся, у 1932 нарадзіўся сын Анатоль, будучы вучоны.

[рэдагаваць] Навуковая дзейнасьць

У 1934 годзе групу асьпірантаў, сярод якіх быў і Грамыка, перавялі ў Маскву, у навукова-дасьледчы інстытут аналягічнага профілю. Пасьля абароны ў 1936 годзе дысэртацыі кандыдата навук па праблемах эканомікі ў сельскай гаспадарцы, Грамыка быў прыняты ў Інстытут эканомікі Акадэміі навук СССР старэйшым навуковым супрацоўнікам, а потым стаў вучоным сакратаром.

[рэдагаваць] Дыпляматычная дзейнасьць

[рэдагаваць] Амбасадар

У 1939 годзе Грамыка быў прыняты на службу ў Народны Камісарыят Замежных Спраў СССР, на пазыцыю кіраўніка аддзелу краінаў Амэрыкі. У кастрычніку 1939 году ён быў накіраваны ў амбасаду СССР у ЗША, раднікам.

У жніўні 1943 году 34-гадовы Грамыка стаўся амбасадарам СССР у Вашынґтоне. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы канфэрэнцый у Ялце, Патсдаме, Думбартан-Оксе і Сан-Францыска, што зрабіла яго прыўчасным да фармаваньня пасьляваеннага сьветаўладзьдзя.

У 1946 годзе Грамыка стаўся першым савецкім прадстаўніком у ААН і адначасова намесьнікам, а потым першым намесьнікам міністра замежных справаў. Ён быў удзельнікам, а потым — галавою дэлегацыі на 22 сэсіях Ґенэральнае Асамблеі ААН.

У жніўні 1947 году часопіс «Time» пісаў: «Як сталы прадстаўнік Савецкага Саюзу ў Радзе Бясьпекі ААН Грамыка робіць сваю работу на ўзроўні найвышэйшае кампэтэнтнасьці.» Грамыка стаў вядомым як высокапрафэсыйны дыплямат. На Захадзе Грамыка атрымаў мянушку «Mr. Nyet» (Містэр «Не») за своеасаблівы стыль вядзеньня перамоваў.

У 19521953 гадах Грамыка быў амбасадарам СССР у Вялікай Брытаніі.

[рэдагаваць] Міністар

У лютым 1957 году Грамыка быў прызначаны на пасаду міністра замежных справаў СССР, на якой ён служыў 28 гадоў. На час яго службы трапілі самыя напружаныя часы Халоднае вайны — у прыватнасьці, Грамыка вёў савецка-амэрыканскія перамовы падчас Карыбскае Крызы.

Андрэй Грамыка працаваў над дамоваю аб забароне выпрабаваньняў ядравае зброі ў атмасфэры, касьмічнай прасторы і пад вадой, што была падпісаная ў 1963 годзе, над актам аб ненападзе з Заходняю Нямеччынай і чатырохбаковым пагадненьнем аб Заходнім Бэрліне.

Значным посьпехам Грамыкі як дыплямата было перадухіленьне вайны паміж Індыяй і Пакістанам ў 1966 годзе з-за канфлікту вакол Кашміру.

Заслугамі Грамыкі ў вялікай ступені можна лічыць падпісаньне Дамовы аб Нераспаўсюдзе Ядравае Зброі 1968 году, пагадненьні з Злучанымі Штатамі 19721979 гадоў, асабліва Дамова аб Супрацьпаветранай Абароне і Дамовы аб Абмежаваньні Стратэґічных Наступальных Узбраеньняў.

Важнае значэньне дагэтуль маюць падпісаныя ў 1975 годзе Хэльсынскія пагадненьні.

З сваім аўтарытэтам, чалавечымі і прафэсійнымі якасьцямі Грамыка быў выбітнай фігурай у дыпляматычных колах. У 1976 годзе дзяржаўны сакратар ЗША Сайрус Вэнс, што працаваў разам з Грамыкам над Пагадненьнем аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў, сказаў аб дыплямаце-беларусе: «...мала хто ў сучасным сьвеце можа быць параўнаны зь ім... у дыпляматыі ён скрупулёзны прафэсійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасьцяў і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча».

У 1970 – 1980-я гады многія на Захадзе гаварылі аб ім, як аб «дыплямаце нумар 1». Згаданы часопіс «Time» пісаў у 1981 годзе: «Ва ўзросьце 72 гадоў ён ёсьць адзін з самых актыўных і працаздольных сяброў савецкага кіраўніцтва. Чалавек з выдатнай памяцьцю, вострым розумам і надзвычайнай трываласьцю... Мажліва, Андрэй Андрэевіч ёсьць сама інфармаваным міністрам замежных спраў у сьвеце».

[рэдагаваць] Пасьля міністэрства

У ліпні 1985 году Грамыка зышоў з пасады міністра замежных спраў, якую пасьля яго заняў Эдуард Шэварднадзэ. Да кастрычніку 1988 году Андрэй Грамыка рабіў у якасьці Старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР. Крытычна разглядаў «Перестройку» і палітыку Міхаіла Гарбачова.

Андрэй Грамыка пайшоў з жыцьця 2 ліпеня 1989 году. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu