Аляксей Хлястоў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Зьмест
Аляксе́й Хлясто́ў (нарадзіўся 23 красавіка 1976 году ў Менску) — беларускі поп-выканаўца.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 23 красавіка 1976 году ў Менску. Зь дзяцінства захапляецца музыкай. У 1993 годзе атрымаў прыз глядацкіх сымпатыяў на другім рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў у Менску. Прымаў удзел у конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску, дзе трапіў у дзясятку найлепшых. Тры гады працаваў у студыі «Сябры». Напрыканцы 1996 году паехаў працаваць у Бахрэйн, дзе правёў шэсьць гадоў. У лютым 2003 году вярнуўся ў Беларусь. 19 сьнежня 2003 году на студыі West Records выйшаў яго дэбютны альбом «Ответь мне почему». З посьпехам правёў тур па гарадах Беларусі, які скончыўся 29 красавіка 2005 году сольным канцэртам у Вялікай залі Палацу Рэспублікі ў Менску. У красавіку 2005 году выпусьціў сынгль «Ворваться в небо».
[рэдагаваць] Дыскаграфія
[рэдагаваць] Альбомы
- Ответь мне почему (Адкажы мне чаму) (2003)
[рэдагаваць] Сынглі
- Ворваться в небо (Уварвацца ў неба) (2005)