Акцыянэрнае таварыства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Акцыянэрнае таварыства (АТ) - арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства, аб'яднаньне грамадзянаў і юрыдычных асобаў для сумеснае гаспадарчае дзейнасьці.
Як і статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасьцю, статутны капітал АТ падзелены на пэўную колькасьць акцый. Удзельнікі акцыянэрнага таварыства (акцыянэры) не адказваюць па яго абавязальніцтвах і нясуць рызыку стратаў, зьвязаных зь дзейнасьцю АТ, толькі ў рамках вартасьці належачых ім акцый.
У статуце АТ фіксуюцца мэты таварыства, памер капіталу, парадак кіраваньня, структура кіруючых органаў і іншае.