Прэйльупэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Прэ́йльупэ (па-латыску Preiļupe; па-расейску часта: Прелька) - рака басэйну Балтыйскага мора. Працякае ў Прэйльскім раёне Латвіі. Выцякае з возера Салмэйс у выглядзе рукатворнага водаадводнага каналу, а ўпадае ў раку Фэйманка на 56°28'33" паўночнай шырыні й 26°65' заходняй даўжыні. Гэта прыкладна ў 1,2 км. на паўночны ўсход ад вёскі Анчкіні ды ў 5,2 км. на паўднёвы захад ад Прэйлі - самага буйнога населенага пункту на ейным шляху. Асноўны накірунак плыні ракі - на захад. Русла ракі часткова рэгулявалася. Частка яго ўяўляе сабой сыстэму каналаў Прэйльскага сядзібнага комплексу, вырытых у сярэдзіне 19 ст. Даўжыня ракі - 19 км., плошча басэйну - 104 км², гадавы сьцёк - 0,021 км³, перапад вышыні - 42 м. Воды ракі слаба забруджаныя, іх колер з большага блакітны.
На ймя ракі названая рэстарацыя ў Прэйлі.