Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Чыкага - Вікіпэдыя

Чыкага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.


Чыкага
Панарама Чыкага
Выява:ChicagoSeal2.png Сьцяг
Мянушка: Горад ветравеяў
Дата заснаваньня: 1795, назоў з 1833
Плошча 606.1 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
2,862,244
9,391,515 (2004)
Тэлефонны код 312, 773
Паштовы індэкс  ?
Часавы пас UTC
Штат Ілінойс
Акругі Кук, ДуПэйдж
Мэр Рычард М. Дэйлі
Месцазнаходжаньне Чыкага

Чыкага (ангел.: Chicago) - трэці па колькасьці жыхароў (пасля Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесу) горад ЗША, другі па значнасьці фінансавы цэнтар краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амэрыкі. Разьмешчаны на паўднёва-заходнім узьбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтр акругі Кук (Cook County).

Насельніцтва Чыкага, паводле афіцыйных зьвестак на 2000 г., складае 2 896 тыс. чалавек. Агламерацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца "Вялікі Чыкага" або "Краіна Чыкага" (па-ангельску: Chicagoland; назоў прапанаваны газэтай "Чыкага Трыб'юн" у пачатку XX стагодзьдзя); у ёй пражывае каля 10 млн. чалавек.

Чыкага па праву лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць "Другі Горад" і "Горад Ветравеяў".


Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Чыкага зьявіўся на карце ў 1833 як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статут горада. Месцазнаходжаньне горада паміж усходнімі і заходнімі штатамі і развіцьцё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтар ЗША.

У 1871 годзе вялікая частка горада згарэла ў Вялікім чыкагскім пажары. Гэта дало магчымасьць зноўку адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўлення Чыкага як цэнтру архітэктуры ЗША.

Першы ў свеце небасяг быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 году.

У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасьля Нью-Ёрку) з насельніцтвам у 1,1 мільёна.

З ростам горада стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 праблема была вырашаная разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.

У 1920 годзе горад набыў міжнародную "славу" дзякуючы росту арганізаванай злачыннасьці, з знакамітымі гангстэрамі, такімі як Ал Капоне.

У 1942 годзе ва Ўнівэрсітэце Чыкага у рамках праекту Манхэтэн была праведзеная першая ў свеце кіраваная ядзерная рэакцыя.

[рэдагаваць] Геаграфія

Паводле дадзеным United States Census Bureau, агульная плошча горада - 606,1 км² (234,0 мі²). Зь іх 588,3 км² (227,1 мі²) занята зямлёй і 17,8 км² (6,9 мі²) - вадой (2,94%).

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Грамадзкі транспарт

Працу грамадзкага транспарту у Чыкага і прыгарадах забясьпечваюць тры агенцтвы:

Аўтобус CTA у Чыкага
Павялічыць
Аўтобус CTA у Чыкага
  • CTA (Chicago Transit Authority) - Транспартная Адміністрацыя Чыкага кіруе другой па велічыні сыстэмай грамадзкага транспарту ў ЗША, якая улучае 152 аўтобусныя маршруты і 7 ліній мэтрапалітэну. Штодня CTA перавозіць 1,4 мільёна пасажыраў: аўтобусы перавозяць каля мільёну пасажыраў штодня, яшчэ паўмільёна чалавек карыстаецца цягнікамі мэтро. Маршруты CTA ахопліваюць увесь Чыкага і 40 бліжэйшых прыгарадаў. Блакітная і памяранцавая лініі цягнікоў CTA злучаюць цэнтр горада з гарадскімі аэрапортамі.
  • Metra - сыстэма прыгараднага чыгуначнага паведамленьня, абслугоўвае Чыкага і шэсць бліжэйшых акругаў штату Ілінойс і паўначны захад штату Індыяна. Цягнікі Metra абслугоўваюць каля 200 чыгуначных станцый, разьмешчаных на 11 лініях.
  • Pace - сыстэма прыгараднага аўтобуснага паведамленьня, абслугоўвае пераважна шэсць прылеглых да Чыкага акругаў штата Ілінойс, а таксама некалькі маршрутаў у самім горадзе.

[рэдагаваць] Аэрапорты

Чыкага абслугоўваюць 2 буйных аэрапорты і некалькі дробных. Аэрапорт О'Хара (O'Hare) разьмешчаны гарадской рысай на захад ад Чыкага, хоць адміністрацыйна далучаецца да Чыкага. Гэта адзін з самых буйных аэрапортаў у свеце. Мае 4 тэрміналы: 1,2,3 - для унутрыамэрыканскіх авіяліній, і пяты тэрмінал - міжнародны. Другі аэрапорт Мідўэй (Midway) значна меньшы і разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы горада.

[рэдагаваць] Факты

  • Чыкага - прызнаны цэнтр архітэктуры ЗША. 5 з 10 самых высокіх будынкаў у ЗША і 10 з 50 самых высокіх будынкаў у сьвеце знаходзяцца ў Чыкага, улучаючы самы высокі будынак ЗША - Сырс-Таўэр (en:Sears Tower).
  • Аэрапорт О'Хара змагаецца з аэрапортам у Атланце за званьне самага загружанага аэрапорта ў сьвеце. Паводле статыстыцы ён займае другое месца ў сьвеце па колькасьці перавезеных пасажыраў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

http://egov.cityofchicago.org/ - афіцыйная бачына.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com