Людвіг ван Бетховен
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бетхо́вен, Лю́двіг ван (Бэтхо́вэн, Лю́двіг ван) (па-нямецку: Ludwig van Beethoven) (хрышчоны 17 снежня 1770 – 26 красавіка 1827) — нямецкі кампазітар і піяніст.
Нарадзіўся ў сям'і фламандскага паходжання ў Боне. Дзед Бетховена быў кіраўніком бонскай капэлы, бацька — прыдворным спеваком. Бетховен рана навучыўся іграць на клавесіне, аргане, скрыпцы, альце, і на флейце. З 1781 года заняткамі Бетховена кіраваў Х. Г. Нэфе — кампазітар, арганіст і выдатны эстэтык. Хутка Бетховен стаў канцэртмайстрам прыдворнага тэатра і памагатым арганіста капэлы. У 1789 годзе ён слухаў лекцыі па філасофіі ў Бонскім універсітэце. Погляды Бетховена на з'явы палітычнага і сацыяльнага жыцця адрозніваліся ваяўнічым дэмакратызмам і свабодалюбствам. У фармаванні рэспубліканскіх перакананняў кампазітара велізарную ролю згулялі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі 1789 года і антыфеадальны рух у Рэйнскай вобласці. Захапленне Бетховена музыкай рэвалюцыйнай Францыі пакінула значны след у яго творчасці.
Памёр у Вене.