Кароль Стах
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэтая старонка — кандыдатура на выдаленьне, таму што: Неэнцыкляпэдычны тэкст.
Калі Вы ня згодны(ая) з гэтым, калі ласка, абгрунтуйце сваю думку ў раздзеле «абмеркаваньне» старонкі, ці ў Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне.
Кароль Стах – цэнтральная постаць міталягічнага пантэона шчырых беларусоў, эпічны герой-збаўца (Месія Шчырага Люду), прыйсце якога паклікана назаўжды знішчыць прыгнёт зманкуртаваных паноў, знішчыць выгодную культурным шавіністам аўраамічную рэлігію, правесці Татальную Эмансіпацыю інсітна-рэфлекторных паводзінаў і ўсталяваць на зямельцы гаротнай Шчыры Вырай Дзядоў (больш-менш аналагічны гагенаваму Таіці ды/ці дзювальісцкаму Гаіці). Цьмяныя звесткі пра К.С. блукалі ў масавай свядомасці шчырага этнакультуралягічнага (прыгонна-калгаснага) сялянства, пачынаючы, сама меней, з 15 ст. Цэнтрам апазіцыі прагнілым віленскім уладам здаўна лічыўся Аршанскі павет, і менавіта з ім народна-смехавая культура маўклівай большасці інтуітыўна звязвала свае спадзяванні на прыйсце збаўцы. У якасці прататыпу К.С. можна разглядаць такіх правадыроў стыхійных выступаў шчырага люду супраць тыраніі падступных лацінянскіх псоў-рыцараў, ліцвіна-сармацкіх паноў-прыгнятальнікаў, як Налівайка, Мурашка, Вашчыла, Тубыла і г.д. Аднак іх дзейнасць, хаця аб’ектыўна і служыла сакральнай справе шчырабеларуска-этнакультуралягічнага назапашвання, насіла лакальны (як у часе, так і ў прасторы) характар і не надавала Жакерыі агульнанацыянальнага маштабу, неабходнага для поўнай і канчатковай перамогі і ўсталявання Выраю. Нават заснаванне БНР (БССР) у 1918-1919 гг. і наступны поўны разгром рэштак лацінства ў 1944 г. не надалі вобразу К.С. лягічнай завершанасці і дасканаласці. На ягоную ролю некаторы час прэтэндаваў І.Д. Луцкевіч (Купала), але нават ягоныя прэтэнзіі на радство з галоўным баством архаічнага пантэону і перыядычныя візіты ў падаршанскія Ляўкі, дзеля адчайных спробаў зарадзіцца тамтэйшай энэргетыкай, не прывялі да чаканага выніку. Толькі паваенная дзейнасць Вялікага Прарока шчырых беларусоў, ураджэнца Аршанскага павету У.С.Караткевіча, якога можна па праву лічыць Прадцечам К.С., сталася істотным штуршком для трансфармацыі перадіснавання К.С. у сапраўднае існаванне. Чулае сэрца У.С.Караткевіча, нягледзячы на значныя дасягненні шчырабеларуска-этнакультуралягічнага назапашвання ў сяр. ХХ ст. (поўная калектывізацыя і знішчэнне рэштак прыватнай уласнасці, імклівы рост колькасці сябраў Саюзу пісьменнікаў і накладу выданняў “Вожык”, ЛіМ і інш., адносны росквіт нац. Культуры ў выглядзе п’есы “Лявоніха на арбіце”, песьні “Што за народ такі? Вядома, землякі!” і шматлікіх нізак вершаў пра мову і зямельку, амаль поўнае закрыццё і знішчэнне касцёлаў як асяродкаў панска-лацінскага зманкуртаваньня) безпамылкова схапіла сутнасць ягонага часу: недахоп Шчырасьці (галоўнай містыка-сакральнай субстанцыі ў шчырых беларусоў). Нават тагачасны этнарх беларусоў П.М.Машэраў, які здаваўся многім сучаснікам эталонам Шчырага Беларуса, што і перадвызначыла ягоную гвалтоўную смерць ад рук ворагаў, не пераконваў Прадцечу. Для яго Машэраў быў занадта стрыманым у сваіх паводзінах, недастаткова рашучым у рэалізацыі ў жыцці самых смелых сацыяльна-эратычных фантазій простага шчырага люду. У сваіх эпічных творах пра Шчырага Мужыцкага Караля (“Дзікае паляванне”, “Цыганскі кароль”, “Сівая легенда”) Прадцеча прадказаў хуткі і непазбежны прыход К.С. са сваёй роднай Аршаншчыны.... (рукапіс абрываецца. Паводле аналізу масляных плямаў, датуецца 1985 г.)